крупча́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Кабан, хворы на трыхінелёз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крупча́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. крупча́к крупчакі́
Р. крупчака́ крупчако́ў
Д. крупчаку́ крупчака́м
В. крупчака́ крупчако́ў
Т. крупчако́м крупчака́мі
М. крупчаку́ крупчака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крупча́к, -ка́ м., разг. каба́н, больно́й трихинеллёзом

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крупча́к, ‑а, м.

Разм. Кабан, хворы на трыхінелёз. А падкаціўся [Адась] да Адэлінага бацькі тым, што добра знаўся па свіннях і ніколі, бывала, не купіць крупчака ці з другой якой хваробаю. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крупча́к ’кабан, хворы на трыхінелёз’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Федар. Рук.). Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑чак (Сцяцко, Афікс. наз., 126). Параўн. крупное мяса. Лічынкі ў мясе знешне нагадваюць крупу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крупно́е мяса ’мяса, заражанае тыхінай’ (КЭС, лаг.). Гл. крупчак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)