кру́гленькі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кру́гленькі кру́гленькая кру́гленькае кру́гленькія
Р. кру́гленькага кру́гленькай
кру́гленькае
кру́гленькага кру́гленькіх
Д. кру́гленькаму кру́гленькай кру́гленькаму кру́гленькім
В. кру́гленькі (неадуш.)
кру́гленькага (адуш.)
кру́гленькую кру́гленькае кру́гленькія (неадуш.)
кру́гленькіх (адуш.)
Т. кру́гленькім кру́гленькай
кру́гленькаю
кру́гленькім кру́гленькімі
М. кру́гленькім кру́гленькай кру́гленькім кру́гленькіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кру́гленькі уменьш.-ласк. кру́гленький;

~кая су́ма — кру́гленькая су́мма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кру́гленькі, ‑ая, ‑ае.

Памянш.-ласк. да круглы.

•••

Кругленькая сума — тое, што і круглая сума (гл. сума).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кру́глы, -ая, -ае.

1. Які мае форму круга, шара, кола або падобны да іх па форме.

К. мячык.

К. стол.

2. Поўны, абсалютны (разм.).

Круглая сірата.

К. выдатнік.

3. Вылічаны без дробавых адзінак.

Круглыя лічбы.

4. Увесь, цэлы (у спалучэнні са словамі год, дзень, суткі).

Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.

|| памянш.-ласк. кру́гленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.; разм.).

|| наз. круглата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́гленький разг. кру́гленькі;

кру́гленькая су́мма кру́гленькая су́ма;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

балабо́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка.

2. перан. Балбатун, пустаслоў.

|| ж. балабо́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балабо́н, ‑а, м.

Разм.

1. Кругленькі званочак у выглядзе шарыка. Аднекуль здалёк прыляталі глухія гукі балабонаў — відаць, пасвіліся на балоце коні. Лынькоў. Адна, мусіць, самая збродлівая [карова], з балабонам: нагне галаву, каб да травіны дастаць, — балабон звініць. Сіпакоў.

2. перан. Балбатун, пустаслоў. Не, ён не з тых, хто менціць языком, у балабонаў рукі такімі мазолістымі не бываюць. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пумпа́шачка ’пузанчык, пышка’: мурашачка пумпашачка (воран., LKK 16, 187). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. pamparutėкругленькі, маленькі і пузаты (пра чалавека або прадмет)’, pamputys ’прышч; пончык’, рапіра, pampė ’пухліна, нарост’, pampti ’набухаць, разбухаць’, пры гэтым літаратурнаму -α/w-, на іх думку, павінна адпавядаць дыял. ‑um‑. Аднак не выключаецца сувязь і з пампу́ха, пампу́шка ’булачка’, якія Фасмер (3, 194) лічыць запазычаннямі з нямецкай (адносна магчымай нямецкай крыніцы “гукавыяўляльнага” комплекса pump- гл. Шустар-Шэўц, 2, 1191); Лаўчутэ (Балтизмы, 147) лічыць балтыйскае паходжанне слова недастаткова аргументаваным. Сюды ж мурашка‑пумпашка ’божая кароўка’ (воран., ЛА, 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пумпару́шка-рабу́шка ’божая кароўка’ (З жыцця), пумпа‑ ру́шка‑рыбу́шка ’тс’ (воран., ЛА, 1), параўн. мурашка‑пумпашка ’тс’ (там жа), прошка‑рябошка ’тс’ (віц., ЛА, 1). Спалучэнне рыфмаваных слоў, нярэдкае для назваў божай кароўкі, параўн. петрык‑ведрык, петарка‑федарка і пад.; адна з частак, несумненна, ад рабы ’стракаты, плямісты’; другая ўзыходзіць да асновы пумп‑, прысутнай у назвах невялікіх круглых прадметаў і істот, паралельнай да пуп‑ з экспрэсіўнай назалізацыяй, параўн., напрыклад, пу́пел ’карапуз’ (гл.) і балг. пу́мпал ’тоўстая кароткая калодачка’ (лічыцца гукапераймальным, гл. БЕР, 5, 852; хутчэй “формавыяўляльным”). Аднак геаграфія назваў з назалізацыяй схіляе бачыць у аснове літ. pumpas ’маленькі гуз’, pampariitėкругленькі, пузаты’, p u mpuras ’пупышка’ (параўн. Астрэйка, БЛ, 46, 59), што не выключае і іншых версій: параўн., напрыклад, в.-луж. ритрас ’тоўсты жывот’, pumpak ’пукаты гаршчок’, ’тлусты жывот’, pumpaty ’пузаты, тоўсты, разбухшы’, што, паводле Шустар–Шэўца (2, 1190), выводзяцца з гукавыяўляльнага (“Lautgebärde”) комплекса pump-, паралельнага да в.-луж. pup ’пуп, выпукласць, гуз’; гэта сведчыць пра міжмоўны паралелізм у раз-віцці некаторых “формавыяўляльных” асноў, падобна да гукапераймальных слоў, параўн. пу́мпара ’буркун’ (гл.). Неналізаваны варыянт укр. папару́шка, папару́за ’божая кароўка’. Тапароў (Мифы, 1, 181–182) звязвае з балг. пеперу́да ’персанаж з балканскага абраду выклікання дажджу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)