кро́йка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кро́йка
Р. кро́йкі
Д. кро́йцы
В. кро́йку
Т. кро́йкай
кро́йкаю
М. кро́йцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кро́йка ж. крой м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кройка ж. кро́енне, -ння ср., кро́йка, -кі ж., крой, род. кро́ю м.;

шко́ла кройки и шитья́ шко́ла кро́йкі і шыцця́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кро́йка, ‑і, ДМ кройцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. кроіць (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́іць, кро́ю, кро́іш, кро́іць; кро́ены; незак., што.

1. Разразаць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велічыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.

К. сукно.

К. сукенку.

2. Адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым.

К. хлеб.

К. лыка.

3. перан. Прыносіць каму-н. душэўны боль (разм.).

К. сэрца.

|| зак. вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены (да 1 знач.) і скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены (да 1 знач.).

|| наз. кро́йка, -і, ДМ кро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і крой, -ю, м. (да 1 і 2 знач.).

Курсы кройкі і шыцця адзення.

|| прым. кро́ільны, -ая, -ае (спец.).

К. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крой, ‑ю, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кроіць (у 1–3 знач.); кройка.

2. Спец. Фасон, пакрой. Апрануты .. [Жан] быў у новенькі, адпрасаваны, моднага крою карычневы касцюм. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крой (род. кро́ю) м.

1. (действие) крой, кро́йка ж.; закро́й; раскро́й, раскро́йка ж.;

2. (фасон) крой, покро́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кро́енне ср.

1. порт. крое́ние, кро́йка ж.;

2. ре́зка ж.; ре́зание, наре́зка ж.; нареза́ние;

1, 2 см. кро́іць 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)