кра́ты, -аў.

Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах.

К. на дзвярах.

За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).

|| прым. кра́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́ты

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. кра́ты
Р. кра́таў
Д. кра́там
В. кра́ты
Т. кра́тамі
М. кра́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кра́ты, -таў ед. нет

1. решётка ж.; решётчатая огра́да;

2. тех. переплёт м.;

3. разг. (рисунок) кру́пная кле́тка;

сядзе́ць за кра́тамі — сиде́ть за решёткой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́ты, ‑аў; адз. няма.

Металічная рашотка на вокнах, на дзвярах. [Вагон] сурова пазіраў на Міколку грознымі вокнамі з тоўстымі жалезнымі кратамі. Лынькоў. Вузкія вокны перакрыжаваны жалезнымі кратамі. Якімовіч. // Агароджа з такіх рашотак. Наперадзе мільгнулі чыгунныя краты агароджы. Самуйлёнак.

•••

За кратамі — у турме (быць, аказацца і пад.).

За краты — у турму (сесці, пасадзіць і пад.).

[Лац. crates.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кра́ты ’металічная рашотка’ (ТСБМ). Ст.-бел. крата ’тс’ праз польск. krata < лац. crata (Булыка, Запазыч., 175; Кюнэ, Poln., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кра́цісты, -ая, -ае.

1. Які ўяўляе сабой краты.

Крацістая агароджа.

2. 3 кратамі.

Крацістае акно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кра́та
Р. кра́ты
Д. кра́це
В. кра́ту
Т. кра́тай
кра́таю
М. кра́це

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кро́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кро́т краты́
Р. крата́ крато́ў
Д. крату́ крата́м
В. крата́ крато́ў
Т. крато́м крата́мі
М. краце́ крата́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

крот, крата́, мн. краты́, крато́ў, м.

Невялікая млекакормячая жывёліна атрада насякомаедных, якая жыве пад зямлёй, а таксама футра гэтай жывёліны.

Каўнер з крата.

|| прым. крато́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Паставіць краты, закрыць кратамі. Закратаваць акно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)