кра́пінка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
		
	
		
			|  | адз. | мн. | 
	
	
		
			| Н. | кра́пінка | кра́пінкі | 
		
			| Р. | кра́пінкі | кра́пінак | 
		
			| Д. | кра́пінцы | кра́пінкам | 
		
			| В. | кра́пінку | кра́пінкі | 
		
			| Т. | кра́пінкай кра́пінкаю
 | кра́пінкамі | 
		
			| М. | кра́пінцы | кра́пінках | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		nazounik2008,
		piskunou2012,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
кра́пінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш. да крапіна; невялікая крапіна. І неяк адразу пацяплела на сэрцы ў Алёшкі — абсівераная скура рук гэтага чалавека была ў крапінках вугальнага пылу. Лынькоў. І матылькі зляцеліся, Чырвоныя, У крапінку. Астрэйка.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кра́піна, -ы, мн. -ы, -пі́н, ж.
Пляма іншага колеру на чым-н.
Матэрыял у крапіны.
|| памянш. кра́пінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
кра́пинка кра́пінка, -кі ж.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
бо́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (разм.).
1. Асобнае зерне чаго-н.
Б. гароху.
2. Круглы камячок, шарык.
Бобкі граду.
3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.
Сукенка ў бобкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
гаро́шына, ‑ы, ж.
Адно гарохавае зерне. Злавіць язя на гарошыну. // Круглая крапінка, кружочак на матэрыі. На дзяўчынцы ў гарошынах яркіх хусцінка. Зарыцкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
му́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. гл. муха.
2. Наклееная або намаляваная чорная крапінка на твары ў выглядзе радзімкі.
3. Упрыгожанне ў выглядзе круглага вузельчыка на празрыстай тканіне.
○
Шпанская мушка — род пластыру са спецыяльнага парашку, які раней выкарыстоўваўся ў медыцыне.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
◎ Крапа́нік ’піражок, начынены цыбуляй з алеем’ (Нар. лекс.), ’бульбяны піражок з капустай’ (Жд. 2). Гл. крапінка.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
бо́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Разм.
1. Асобнае зерне чаго‑н. [Лях:] — Бярыце па адной бобцы ды насаджвайце на кручок. Лобан.
2. Круглы камячок, шарык. Бобкі граду.
3. Круглая крапінка на матэрыі і інш.; гарошынка. Сукенка ў бобкі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)