крамса́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. крамса́ю крамса́ем
2-я ас. крамса́еш крамса́еце
3-я ас. крамса́е крамса́юць
Прошлы час
м. крамса́ў крамса́лі
ж. крамса́ла
н. крамса́ла
Загадны лад
2-я ас. крамса́й крамса́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час крамса́ючы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крамса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм.

1. Праводзіць лініі, рабіць драпіны на чым‑н.; крэмзаць. Крамсаць паперу. □ Крамсалі вострыя пешні сухі, утрамбаваны грунт. Шынклер. // Успыхваючы, асвятляць; бліскаць, паласаваць. Неба спахмурнелае крамсаюць Дваццаць шэсць ахвярных бліскавіц. Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў Навальніца хоча блаславіць. Барадулін. / у перан. ужыв. З гадоў, калі неба крамсалі Узнятыя гневам клінкі, Прыходзяць да нас камісары — Духоўныя нашы бацькі. Бураўкін.

2. Ірваць, рэзаць на кускі. — Будзе доўга ён у мяне памятаць, як газеты крамсаць на цыгаркі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крамса́ць ’крэмзаць, крамсаць’ (ТСБМ, Яўс., Др.-Падб., Гарэц.). Параўн. крэмзаць (гл.). Інтэнсіўны дзеяслоў з суфіксацыяй на ‑sati (SP, 1, 51) да kromiti ад kroma. Параўн. крамач (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крамса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. крамсаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамсану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да крамсаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кромса́ть несов., разг.

1. (абы-я́к) рэ́заць;

кромса́ть хлеб, мате́рию (абы-я́к) рэ́заць хлеб, матэ́рыю;

2. перен. крэ́мзаць, крамса́ць;

кромса́ть ру́копись крэ́мзаць (крамса́ць) ру́капіс.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крэ́мсаць ’псаваць, неахайна рэзаць’ (Жыв. сл.). Да крамсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крамса́ла ’красала’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.). Кантамінацыя крэсала (гл.) і крамсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акрамо́сак ’шматок крамнай матэрыі’ (Бяльк.), ’шмат, абрэзак’ (Касп.), акрамоссе (Касп.), акрамёскі (КЭС, Багд.) да крамсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)