крамо́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. крамо́ла крамо́лы
Р. крамо́лы крамо́л
Д. крамо́ле крамо́лам
В. крамо́лу крамо́лы
Т. крамо́лай
крамо́лаю
крамо́ламі
М. крамо́ле крамо́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крамо́ла, -ы, мн. -ы, -мо́л, ж.

1. Змова, мяцеж, бунт (уст.).

2. перан. Учынкі, погляды, якія супярэчаць агульнапрынятым нормам, агульнаму парадку (разм.).

У гэтым я не бачу ніякай крамолы.

|| прым. крамо́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крамо́ла уст. крамо́ла, -лы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крамо́ла ж., уст., перен., разг. крамо́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крамо́ла, ‑ы, ж.

1. Уст. Дзяржаўная змова, мяцеж, бунт. [Ганецкі:] Не гарачыся, трэба высачыць, з кім бунтаўшчыкі больш у вёсцы звязаны, каб з каранямі знішчыць крамолу. Козел. У кожным беларускім пісьменніку жандары ад літаратуры бачылі патэнцыяльнага злачынца, у кожнай спробе беларускага народа загаварыць на сваёй роднай мове — крамолу. Мальдзіс.

2. перан. Разм. Погляды, выказванні, ўчынкі, якія супярэчаць агульнапрынятым нормам паводзін, устаноўленаму парадку. — Паколькі вы самі, ды і ўсе дэлегаты не ўбачылі ў маёй прамове ніякай крамолы, я буду гаварыць далей. Лынькоў. — Чаму гэта ў нас лічаць крамолай, калі чалавек зайшоў у рэстаран? А калі я проста хачу паабедаць культурна? Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)