кра́мны, -ая, -ае (разм.).

1. гл. крама.

2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме.

Крамная сукенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кра́мны кра́мная кра́мнае кра́мныя
Р. кра́мнага кра́мнай
кра́мнае
кра́мнага кра́мных
Д. кра́мнаму кра́мнай кра́мнаму кра́мным
В. кра́мны (неадуш.)
кра́мнага (адуш.)
кра́мную кра́мнае кра́мныя (неадуш.)
кра́мных (адуш.)
Т. кра́мным кра́мнай
кра́мнаю
кра́мным кра́мнымі
М. кра́мным кра́мнай кра́мным кра́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кра́мны разг.

1. ла́вочный, магази́нный;

2. (о материале) фабри́чного изготовле́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да крамы. Над жалезным крамным дахам узвышаўся верх будынка і вежа. Чорны.

2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме (пра матэрыю, вырабы з яе і пад.). Маці косы заплятала Новым, крамным касніком! Броўка. / у знач. наз. кра́мнае, ‑ага, н. Апрануты [дзед Юрка] ва ўсё крамнае: белая вышываная сарочка з чорнай камізэлькай, картовыя штаны, увабраныя ў юхтовыя боты. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́ма, -ы, мн. -ы, крам і -аў, ж.

Магазін.

Купіць у краме.

Вакол крам ды зноў к нам (прыказка).

|| памянш. кра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

|| прым. кра́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́вочный кра́мны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)