кра́гі, -аў, адз. (разм.) кра́га, -і, ДМ кра́зе, ж.

1. Скураныя накладныя халявы з засцежкамі.

2. Раструбы ў пальчатках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кра́гі, -гаў (ед. кра́га ж.) кра́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кра́гі, ‑аў; адз. крага, ‑і, ДМ кразе, ж.

1. Скураныя накладныя халявы з зашпількамі. З вышак звешваюцца чаравікі з жоўтымі крагамі. Крапіва. На нагах [у паноў] — то бацінкі-лакіроўкі, то жоўтыя бліскучыя крагі. Пестрак.

2. Раструбы ў пальчатках. Пальчаткі з крагамі. // Пра пальчаткі з раструбамі. Купіць крагі. Зняць крагі.

[Ад гал. kraag — каўнер.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кра́гі ’скураныя накладныя халявы з зашпількамі’ (ТСБМ), ’скураныя рукавіцы’ (Сл. паўн.-зах.). Праз рус. краги са швед. krag (Фасмер, 2, 363).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кра́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кра́га кра́гі
Р. кра́гі кра́гаў
Д. кра́зе кра́гам
В. кра́гу кра́гі
Т. кра́гай
кра́гаю
кра́гамі
М. кра́зе кра́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кра́ги мн. кра́гі, -гаў, ед. кра́га, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)