ко́смы мн., прост. ку́длы, -лаў ед. нет; касмачы́, -чо́ў ед. нет; калдуны́, -но́ў, ед. калду́н, -на́ м.; (пряди) ка́слаўкі, -лавак, ед. ка́слаўка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ко́смы, ‑аў; адз. косма, ‑ы, ж.
Разм. Пасмы валасоў, звычайна пераблытаныя, скудлачаныя. Белая, стройная рука сястры перабірала пальцамі космы [Рыгоравых] ускудлачаных валасоў. Гартны. З-пад чорнай, старой, аблавухай шапкі віселі роўна падстрыжаныя сівыя космы валасоў. Нікановіч. / Пра жмуты сена, моху і пад. Да парваных вопратак прыстала космамі сена. Бядуля. / Пра клубы, шматкі туману, дыму і пад. З лагчыны цераз пуці сунуліся шэрыя космы туману. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́смы ’пасмы валасоў’ (ТСБМ, Нік. Напаў., Яруш., Мат. Гом.). Укр. косм, рус. космы ’тс’, ст.-рус. космъ ’пасма валасоў’, балг. косъм ’волас’, макед. косма, славен. kósma ’тс’, польск. kosm ’пасма валасоў’, чэш. kosm ’тс’, в.-луж. kosm ’волас’. Прасл. kosmъ было ў апошні час супастаўлена (Кноблах і Трубачоў, Эт. сл., 11, 147) са ст.-грэч. κόσμος ’парадак, аздабленне’. У сувязі з гэтым паўстае пытанне аб ідэнтычным паходжанні ст.-грэч. κόμη ’валасы’ (*kosma > *komā там жа). Менш надзейная сувязь з прасл. kosa з далучэннем функцыянальна няяснага фарманта ‑m‑. Гл. SP, 2, 13.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́сма
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
ко́сма |
ко́смы |
| Р. |
ко́смы |
ко́смаў |
| Д. |
ко́сме |
ко́смам |
| В. |
ко́сму |
ко́смы |
| Т. |
ко́смай ко́смаю |
ко́смамі |
| М. |
ко́сме |
ко́смах |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
па́тлы мн., прост. ку́длы, -лаў, ко́смы, -маў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
касмачы́, -чо́ў ед. нет, прост. ко́смы, ло́хмы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ку́длы, -лаў ед. нет, прост. ло́хмы, ко́смы, па́тлы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Ко́слаўка ’пасма мятага льну’ (Сцяшк. Сл.). Да космаука. Гл. космы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пэ́йсы, -саў, ед. пэ́йса ж.
1. пе́йсы;
2. перен., разг. ло́хмы, ко́смы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)