які́-ко́львек

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. які́-ко́львек яка́я-ко́львек яко́е-ко́львек які́я-ко́львек
Р. яко́га-ко́львек яко́й-ко́львек яко́га-ко́львек які́х-ко́львек
Д. яко́му-ко́львек яко́й-ко́львек яко́му-ко́львек які́м-ко́львек
В. яко́га-ко́львек (адуш.)
які́-ко́львек (неадуш.)
яку́ю-ко́львек яко́е-ко́львек які́х-ко́львек
які́я-ко́львек
Т. які́м-ко́львек яко́й-ко́львек
яко́ю-ко́львек
які́м-ко́львек які́мі-ко́львек
М. які́м-ко́львек яко́й-ко́львек які́м-ко́львек які́х-ко́львек

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

што-ко́львек

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз.
-
Н. што-ко́львек
Р. чаго́-ко́львек
Д. чаму́-ко́львек
В. што-ко́львек
Т. чым-ко́львек
М. чым-ко́львек

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хто-ко́львек

займеннік, няпэўны, безасабовы

адз.
-
Н. хто-ко́львек
Р. каго́-ко́львек
Д. каму́-ко́львек
В. каго́-ко́львек
Т. кім-ко́львек
М. кім-ко́львек

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дзе-ко́львек

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
дзе-ко́львек - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

калі́-ко́львек

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
калі́-ко́львек - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

куды́-ко́львек

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
куды́-ко́львек - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

хто-ко́львек, каго-кольвек і пад. (гл. хто), займ. неазначальны.

Абл. Хто-небудзь. Заўтра ў мяне адзін урок, падменіць хто-кольвек. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разлютава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Прыйсці ў лютасць; дайсці да крайняй ступені жорсткасці; раз’юшыцца. Мачыха гэтак разлютавалася, што нават думаць нельга было, каб папрасіць у яе чаго-кольвек на тую складчыну. Сабаленка. Бык аказаўся прыпёртым галавой да сцяны. Але ад гэтага ён разлютаваўся яшчэ больш. Паўлаў. / у перан. ужыв. У давяршэнне да ўсяго з вечара разлютавалася завіруха. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адхісну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Рэзка падацца ўбок; адхіліцца. — Не трэба гэтага, Мартын! — устрывожана сказала Аўгіня. І ўсім целам адхіснулася ад яго, каб вызваліцца з яго рук. Колас. [Параска] адхіснулася ад акна і стаілася за сцяною. Лобан.

2. перан. Адступіцца, рашуча адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. Хай бы хоць што-кольвек было ў .. [Косціка] Станіслававага, .. [Галя] б не адвярнулася, не адхіснулася б ад яго. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчо́паць, ‑пця; мн. шчопці, ‑яў; м.

Разм.

1. Тры пальцы рукі (вялікі, указальны, сярэдні), складзеныя канцамі разам. [Іванка] запусціў руку ў падраную кішэню світы і шчопцем грэбаў там за падкладкай, спадзеючыся хоць што-кольвек знайсці на падман голаду. М. Стральцоў.

2. Колькасць якога‑н. сыпучага рэчыва, якую можна ўзяць складзенымі такім чынам пальцамі. А тыя, хто да ворага пайшоў За баланду, за шчопаць сахарын[у], Бясследна знікнуць — іх зямля адрыне! — Згніюць без могілак і без крыжоў! Гаўрусёў. Мікола дастаў з кішэні капшук з тытунём. Сыпнуў шчопаць у кавалак адарванай газеты, падаў Уллянінаму бацьку. Паўлаў. // Невялікая купка, пучок чаго‑н. (валасоў, поўсці, шчаціння). На лаўцы каля дзвярэй сядзела чатырох: старэйшы дзядзька ў саламяным капелюшы, ад каўняра да вачэй зарослы густой каштанавай атавай барады; другі мужчына, відаць, не шмат маладзейшы за яго, але свяжэйшы, паголены, са шчопцямі рыжых вусікаў пад носам. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)