колома́зь спец. калама́зь, -зі ж.; (отработанная) калані́ца, -цы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калама́зь ж., спец. ко́ломазь, колёсная мазь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калані́ца ж., разг. ко́ломазь, колёсная мазь (чаще отработанная)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Каламазь ’мазь з дзёгцю, смалы і солі для змазвання калёс’ (БРС, ТСБМ, Др.-Падб.), коламазь (Гарэц.; барыс., Сл. паўн.-зах.). Статус слова не вельмі ясны: у гаворках яно прадстаўлена слаба, звычайна для гэтай рэаліі ўжываецца каланіца. Укр. коломазь ’дзёгаць, які збіраецца на восях; наогул дзёгаць і мазь для колаў’, рус. (ярасл., дан., ніжнегар. і інш.) коломазь ’мазь для колаў’, (рыльск., судж., кур., разан.) ’дзёгаць з пылам на козлах’, польск. дыял. kolomaź ’мазь для колаў’, чэш. і ст.-чэш. kolomaz, дыял. kolomàz, славац. kȍlomaz, славен. kolomaz, серб.-харв. kolomaz (RJA, 5, 212, адзначае, што ў адным са старых слоўнікаў была заўвага, што гэта рускае слова). Магчыма і прасл. злучэнне kolo‑maz‑, род лексемы няясны, параўн. Махэк₂, 270.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)