Ко́йкнуць ’памерці’ (Сцяшк. Сл.). Ад прасл. kojiti ’супакоіцца’. Суфіксацыя сведчыць аб аднаразовасці дзеяння. Магчыма, таксама кантамінацыя з кокнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́кнуць ’памерці, забіцца’ (Сл. паўн.-зах.), ’ударыць, стукнуць’ (ТСБМ, Нар. сл.). Гл. койкнуць. Укр. кокнути, рус. кокнуть ’тс’. Да кока (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ско́іцца ‘адбыцца’ (ТС), ‘знябыцца, абцяжарыцца’ (Варл.). Прыставачнае ўтварэнне ад *kojiti, параўн. укр. ско́їти ‘зрабіць нешта нядобрае, учыніць’; чыстая аснова прадстаўлена ў койкнуць ‘памерці’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)