Ко́мната ’пакой’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк.). Ст.-бел. комната, ковната ’пакой’ — запазычанне з польск. komnata, kownata ’тс’ (Булыка, Запазыч., 164). Параўн. укр. кімната, рус. комната. Для сучаснай беларускай мовы неабходна мець на ўвазе другаснае запазычанне праз рускую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кана́та (?) у фальклорным запісе: «— Дзе цурка твая? — Пашла da канаца, пасцель белу слаці» (навагр., Дзмітр.) — відаць, памылкова замест da канаці. У такім выпадку гэта відазмененае запазычанне з польск. komnata > konnata > konata > каната. Яшчэ ст.-бел. комната. ковната ’пакой’ (XV ст.), якое са ст.-польск. komnata, kownata ’тс’ < с.-лац. caminata і camnata ’пакой з камінам’, ’дом’ (Слаўскі, 2, 388; Булыка, Запаз., 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)