кно́цік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кно́цік кно́цікі
Р. кно́ціка кно́цікаў
Д. кно́ціку кно́цікам
В. кно́цік кно́цікі
Т. кно́цікам кно́цікамі
М. кно́ціку кно́ціках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кно́цік, ‑а, м.

Памянш. да кнот; маленькі кнот. Кноцік упаў на стол, агонь зусім апаў, але затрымаўся на момант, падняўся, асвяціў яшчэ на адзін міг газету і знік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Квіцёккноцік’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. квіцялёк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квіцялёккноцік’ (Сл. паўн.-зах.). Характэрная для балтыйскай зоны фанетыка: ф > хв > кв. Да*фіцёк < фіцілёк. Магчыма, пад уплывам квіток (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)