кно́пачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. кно́пачка кно́пачкі
Р. кно́пачкі кно́пачак
Д. кно́пачцы кно́пачкам
В. кно́пачку кно́пачкі
Т. кно́пачкай
кно́пачкаю
кно́пачкамі
М. кно́пачцы кно́пачках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кно́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. Тонкі кароткі цвічок з шырокай плоскай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну і пад. да чаго-н. цвёрдага.

2. Невялікі акруглы выступ, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго.

К. ліфта.

3. Металічная або пластмасавая засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў адну.

Пальчаткі на кнопках.

4. Пра чалавека маленькага росту (разм., жарт.).

Націснуць на ўсе кнопкі — выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.

|| памянш.-ласк. кно́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. кно́пачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)