клі́нам

прыслоўе, утворана ад назоўніка

станоўч. выш. найвыш.
клі́нам - -

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клі́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. клі́н кліны́
Р. клі́на кліно́ў
Д. клі́ну кліна́м
В. клі́н кліны́
Т. клі́нам кліна́мі
М. клі́не кліна́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Кліны́

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Кліны́
Р. Кліно́ў
Д. Кліна́м
В. Кліны́
Т. Кліна́мі
М. Кліна́х

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Клі́н

‘Пінскі раён+’

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Клі́н
Р. Клі́на
Д. Клі́ну
В. Клі́н
Т. Клі́нам
М. Клі́не

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

укліні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, -ніце́ся, -ня́цца; зак., у што.

Увайсці, удацца клінам.

У. ў размяшчэнне праціўніка (перан.).

|| незак. уклі́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укліні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -лі́нены; зак., што ў што.

Урабіць, уставіць клінам.

У. дошку ў шчыліну.

|| незак. уклі́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кліна...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню словам: «клінам», «у выглядзе кліна», напрыклад: клінабароды, клінапісны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узго́рак, ‑рка, м.

Невялікая горка, узвышэнне з пакатымі схіламі; пагорак. Пясчаны ўзгорак. □ Вада клінам уразалася ў лагчынку між двума ўзгоркамі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

целяпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым.

Разм. Матляць чым‑н. Целяпаць нагамі. □ [Каза] паважна ківала тупым клінам рудаватай барады, целяпала кароткім хвастом. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лагчы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да лагчына; маленькая лагчына. Вада клінам уразалася ў лагчынку між двума ўзгоркамі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)