клі́ба

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. клі́ба клі́бы
Р. клі́бы клі́б
Д. клі́бе клі́бам
В. клі́бу клі́бы
Т. клі́бай
клі́баю
клі́бамі
М. клі́бе клі́бах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Клі́ба ’скручаны прут для звязвання плытоў’ (Касп., З нар. сл., Нар. сл.). Лаўчутэ (Балтизмы, 115) выводзіць беларускія лексемы з балтыйскай крыніцы, прыводзячы такія паралелі, як літ. klibikis ’прыстасаванне ў выглядзе шаста для замыкання дзвярэй’, лат. klibiĄis ’тс’. Прыведзеныя балтыйскія формы маюць вытворны характар (параўнальна з беларускімі), але адсутнасць славянскіх адпаведнікаў і немагчымасць этымалагізацыі на беларускай моўнай глебе сведчаць аб тым, што бел. кліба магло ўзнікнуць пад уплывам усходнебалтыйскага дыялекту.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́б’я ’вяроўкі з сухога галля’ (Зав.). Гл. кліба, клібіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клі́біна ’прывязь са скручаных дубцоў для звязвання бярвенняў у плыты’ (Касп., Нар. сл., Нік. Очерки). Гл. кліба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)