клё́нік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. клё́нік клё́нікі
Р. клё́ніка клё́нікаў
Д. клё́ніку клё́нікам
В. клё́нік клё́нікі
Т. клё́нікам клё́нікамі
М. клё́ніку клё́ніках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клёнік м., уменьш.-ласк. клено́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клёнік, ‑а, м.

Памянш. да клён; малады клён. Клёнік рос на тым баку шашы, цераз якую Ліпцы няможна было пераходзіць. Брыль. На пагорку расло шмат дубкоў, клёнікаў, бярозак, дзесяткі дрэўцаў. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клён, -а і -у, м.

1. -а, мн. клёны, -аў і кляны́, -о́ў. Дрэва сямейства кляновых з шырокімі, у большасці відаў фігурнымі лістамі.

2. -у. Драўніна гэтай расліны.

Начоўкі з клёну.

|| памянш. клёнік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кляно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)