адве́чнасць, ‑і, ж.

Выс. Існаванне з самага пачатку; спрадвечнасць; далёкае мінулае. Мне марыцца: Нібыта той дарогай з адвечнасці вярнуліся гады. Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́за, ‑ы; мн. крозы, кроз; ж.

Уст. Летуценне, мара. Ты прыпомні юнацкія прозы, Ты прыпомні далёкія далі. Кляшторны. Я з вершам праходжу жыццёвыя тракты, Я з вершам — і ў крозах, і ў сне... Таўбін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружо́віць, ‑віць; незак., што.

Афарбоўваць у ружовы колер, рабіць ружовым. Марознае ранне звініць па вуглах, Ружовіць на сіверы шчокі. Кляшторны. Халоднае зімовае сонца ружовіла ўсход, калі Агата з Ліпачкай прыйшлі пад глухую астрожную сцяну. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпла́каць, ‑плачу, ‑плачаш, ‑плача; зак.

1. Скончыць, перастаць плакаць.

2. Праплакаць пэўны час.

3. што. Выказаць, плачучы, свой душэўны боль. Язэпка ўжо адплакаў, колькі мог, сваю разлуку з домам. Якімовіч. Адплачце, гусі, Сум над балатамі. Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заве́т, ‑у, М ‑веце, м.

Тое, што і запавет. Па планеце пройдзем бурай, Марксаў помнячы завет, — Свет стары ўшчэнт разбурым І збудуем новы свет. Крапіва. Гады ішлі, з гадамі мы раслі, Выконваючы Леніна заветы. Кляшторны.

•••

Новы завет — хрысціянскія кнігі бібліі.

Стары завет — старажытная, дахрысціянская частка бібліі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рубі́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рубіну. // Зроблены з рубіну. Рубінавыя зоркі.

2. Чырвонага колеру, як рубін. Усюды звісалі цяжкія гронкі рабін, рубінавыя чапцы каліны, з якіх, здавалася, вось-вось пырсне церпкі сок... Паслядовіч. Помніш вечар з рубінавай дзіўнай зарой, ружавелі далёкія далі? Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вязьмо́, ‑а; мн. вёзьмы, ‑аў; н.

1. Абл. Перавясла. Ці даўно нас вялі васільковыя сцежкі?.. Залатыя снапы, залатое вязьмо, апавітыя сонцам усмешкі. Кляшторны.

2. Уст. Складанае спляценне чаго‑н.; вузел. Маўчыць стары. Праз шум, праз лёскат далёка думкі пацяклі — туды, дзе спіць старая вёска ў вязьме няроўных каляін. Дудар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напо́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для ўтварэння напору вадкасці. Напорны бак. Напорныя трубы.

2. Які дзейнічае з вялікім напорам (у 1 знач.). Напорная вада. □ Зашумелі воды, Узняліся хвалі, У напорнай плыні Крыгі паламалі. Русак.

напо́рны 2, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і напоены. Красавалася шчасцем Краіна мая І напорнай геройскаю працай. Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нітава́цца, ‑туецца; незак.

1. Злучацца нітамі ​1.

2. перан. Злучацца, сплятацца; звязвацца. І песня шчасця чуецца Між сёл і гарадоў, А з песняй той нітуецца Геройства і любоў. Кляшторны. І ўночы Галі не далі спакою думкі: яны нітаваліся адна з адною, і ўсё больш думалася пра Стася. Сабаленка.

3. Зал. да нітаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закля́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, на якога накладзена закляцце; пракляты. Многа было апавяданняў і пра заклятыя грошы. Чорны. Міхал ідзе адзін, пануры, І сам ён хмур, і думкі хмуры, Як гэты лес, снягамі сцяты Як замоўлены, закляты. Колас.

2. Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка). Шмат пакуль у смерці памагатых, Ворагаў жыцця заклятых. Зарыцкі. — Хай заклятыя паны На галлі асін пятрэюць! Кляшторны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)