клятча́тка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. клятча́тка
Р. клятча́ткі
Д. клятча́тцы
В. клятча́тку
Т. клятча́ткай
клятча́ткаю
М. клятча́тцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клятча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Арганічнае рэчыва, з якога складаецца абалонка клетак расліны.

2. Рыхлая падскурная злучальная тканка ў арганізме чалавека і жывёлы.

|| прым. клятча́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клятча́тка ж. клетча́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клятча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

1. Арганічнае рэчыва, з якога складаецца абалонка клетак расліны і якое з’яўляецца сыравінай для многіх прамысловых вырабаў; цэлюлоза.

2. Рыхлая падскурная злучальная тканка ў арганізме чалавека і жывёлы. Тлушчавая клятчатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клетча́тка биол., хим. клятча́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падску́рны подко́жный;

~ная клятча́тка — подко́жная клетча́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цэлюло́за, -ы, ж.

Рэчыва з хімічна апрацаванай драўніны, сцёблаў некаторых раслін, якое ідзе на выраб паперы, штучнага шоўку, выбуховых сродкаў і пад.; клятчатка.

|| прым. цэлюло́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падску́рны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад скурай. Падскурны слой тлушчу. Падскурная клятчатка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мяздра́, ‑ы, ж.

1. Спец. Падскурная клятчатка ў жывёл.

2. Левы, адваротны бок шкуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэлюло́за, ‑ы, ж.

Рэчыва, якое атрымліваецца з хімічна апрацаванай драўніны, сцёблаў некаторых раслін і ідзе на выраб паперы, штучнага шоўку, выбуховых сродкаў і пад.; клятчатка (у 1 знач.).

[Фр. cellulose ад лац. cellula — клетка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)