Кля́ма ’дрот, сагнуты ў выглядзе літары П для замацавання расколатай драўлянай пасудзіны’ (Бір.). Праз ст.-польск. klama ’клешчы, ціскі’ з с.-в.-ням. klam ’тс’ (Слаўскі, 2, 185).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́мля ’спражка’ (Мат. Гом.). Гл. кляма і клямар4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́мка1 ’прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Яруш., Гарэц., Сцяшк., Грыг., Бір., Мядзв., Мал., Шушк., Бяльк.). Укр. клямка, рус. клямка ’тс’. Гл. кляма.

Кля́мка2 ’безнадзейная справа, гібель, канец, крышка’ (Бяльк., Нік., Янк. БФ, Гарэц.). Параўн. клямка1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)