Кляк ’загнутая галіна ці корань’ (ТС), ’сук’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. кляк ’залом’, славен. kléka ’сук, крывое дрэва’, польск. klęk, чэш. klek ’тс’. Магчыма, яшчэ прасл. klękъ, якое да klękati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 31; ЕСУМ, 2, 469). Гл. клякаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкляка́ць ’кленчыць’ (Ласт.), прыклякну́ты ’прысесці ад удару, перапуду; прысесці на кукішкі’ (ЛА, 2), прыклякнуць ’тс’ (Нас.), ст.-бел. приклякати, приклякнути ’тс’. Апошняе, паводле Карскага (Труды, 311), “усвоено из польского”; параўн., аднак, кляк ’загнутая галіна ці корань’ (ТС) < прасл. *klęk, што не выключае самастойнага развіцця, параўн. кля́каць, кля́кнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісклё, п(склёпак піскпёнык, піскля, піскля праснак. пісклянём піскляня ’кураня’, * птушаня’ (ТСБМ, Мік., Мядзв., Касп., Нас., Мат. Маг., Мат. Гом.; талач., Шатал.; паўн.-усх., ДАБМ, к. 296; докш., глыб., Сл. ПЗБ; круп., Нар. сл., астрав., Сцяшк. Сл.; Бяльк.), піскля ’куранё, дзіця’, (Юрч. СНЛ); ’дзіця’ (Нік. Очерки), пісклепіка ’птушаня’ (Бяльк.), піскля ’плаксівая жанчына’ (сміл., Жыв. сл.; Шат.), піскля ’піскун, піскляк’ (капыл., Нар. словатв.; зэльв., Жыв. сл.), піскля, піскля ’чалавек з пісклівым голасам’ (ТСБМ: драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), пісклівы, пісклівы ’чалавек, у якога голас напамінае нейкі піск’ (Шат., Нас., Варл.). Укр. пискля ’птушанё’, ’малое дзіця’, рус. писклёнок, писклята ’птушаняты, якіх яшчэ корміць маці’, арл. ’куранё’, уладз. пискля пск. пас кляк ’тс’, ’пісклявае дзіця’, ’заморак’; польск. pisklę, piskląt ko ’птушанё’, ’куранё’, piskla, pisklak ’пісклявае дзіця’, ’неаперанае птушанё’, чэш. pisklę ’птушанё’, ’блазнюк’, славац. piskla ’пісклявае птушанё’. Услед за Махэкам₂ (451) можна меркаваць, што першаснай формай гэтых лексем было *pi‑sk‑jь ’пісклявы’, якое на поўначы слав. тэрыторыі змянілася ў pi‑sk‑lb, апошняе, абазначаючы маладых істот, набыло канчатак *-£ (< *-£ > ///-), а па поўдні адбылася палаталізацыя ‑sk‑ > славен. ‑VČ‑. серб.-харв. ‑шЛ‑, балі-.-«/ (славен. piśće, piśćanec ’куранё’, серб. intuthe, харв. кайк. pišče ’куранё’, чак. ’птушка’, балг. /міщене ’піск’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)