Клуміць ’тлуміць, дурыць, шумець’ (Нас., Гарэц., Юрч., Мат. Маг., Бяльк., Др.-Падб.), клуміць галаву ’задурваць, валакіціць, падманваць’ (Юрч. Фраз. 2). Насовіч (237) гаворыць аб тым, што клуміць аднаго паходжання з глуміць і тлуміць. Да клум (гл.). Супастаўляючы з клуміць не толькі тлуміць, але і глуміць. Насовіч, відаць, мае на ўвазе кантамінацыю тлуміць і глуміць. З гэтым тлумачэннем нельга пагадзіцца, паколькі рус. глумить, бел. глуміць маюць таксама значэнне ’дурыць, падманваць’. Трэба таксама ўлічваць, што лексемы tłum, tłumić толькі польскія і іх этымалогія няясная. Таму, па-першае, не абавязкова прымаць пераход t > k на беларускай глебе для тлумачэння бел. шум, шуміць, можна меркаваць і аб адваротным працэсе (гл. глум, глуміць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клум ’шум, тлум, турбота, чуткі’ (Нас., Гарэц., Мат. Маг., Юрч., Др.-Падб.). Талькі беларускае. Смал. клум ’мітусня, беганіна’, клуміць ’турбаваць, дурыць’ уключаецца ў беларускі арэал. Лічыцца пранікненнем з польск. tłum ’натоўп’, tłumić ’падаўляць’ (Фасмер, 2, 255). Параўн. клуміць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)