клубні́цы, -ніц, адз. -ніца, -ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна з салодкімі чырвонымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. клубні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клубні́цы, -ні́ц (ед. клубні́ца ж.) (ягоды) клубни́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клубні́цы, ‑ніц; адз. клубніца, ‑ы, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных, падобная да суніц.

2. Пахучыя і салодкія чырвоныя ягады гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клубні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. клубні́ца клубні́цы
Р. клубні́цы клубні́ц
Д. клубні́цы клубні́цам
В. клубні́цу клубні́цы
Т. клубні́цай
клубні́цаю
клубні́цамі
М. клубні́цы клубні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

труска́лкі, см. клубні́цы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

труска́лкі, -лак, адз. труска́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Тое, што і клубніцы.

У садзе спеюць т.

|| прым. труска́лачны, -ая, -ае.

Трускалачнае варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Куслі́цыклубніцы’ (Сцяшк. Сл.). Кантамінацыя куслівы і клубніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

труска́лкі, ‑лак; адз. трускалка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

Тое, што і клубніцы. У садку ж пад праменнаю ласкаю Наліваюцца, спеюць трускалкі. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клубні́каклубніцы’ (Жыв. сл.). Гл. клубніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клубни́ка клубні́цы, -ні́ц, ед. клубні́ца, -цы ж., труска́лкі, -лак, ед. труска́лка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)