клубні́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. клубні́ца клубні́цы
Р. клубні́цы клубні́ц
Д. клубні́цы клубні́цам
В. клубні́цу клубні́цы
Т. клубні́цай
клубні́цаю
клубні́цамі
М. клубні́цы клубні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

клубні́ца ж. (ягода) земляни́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клубні́ца ’травяністая расліна сямейства ружакветных, Fragaria collina, ягада гэтай расліны’ (ТСБМ, Янк. III, Дэмб. 1, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Бяльк.). Да клубень (*klub‑ьn‑ica). Форма клубніка — запазычанне з рус. клубника.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клубні́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Адна ягада клубніц; клубніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клубні́чына, ‑ы, ж.

Адна ягада клубніц; клубніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клубні́цы, -ні́ц (ед. клубні́ца ж.) (ягоды) клубни́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

клубні́цы, ‑ніц; адз. клубніца, ‑ы, ж.

1. Шматгадовая травяністая расліна сямейства ружакветных, падобная да суніц.

2. Пахучыя і салодкія чырвоныя ягады гэтай расліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клубні́ка ’клубніцы’ (Жыв. сл.). Гл. клубніца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клубни́ка клубні́цы, -ні́ц, ед. клубні́ца, -цы ж., труска́лкі, -лак, ед. труска́лка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Труска́лкі, труска́ўкі, труска́вкы ‘клубніцы, Fragia viridis Duch.’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., ТС, Выг., Сл. Брэс., Скарбы, Жд. 2; карэліц., Янк. Мат.; гродз., маг., мін., Кіс.; зах.-бел., Сл. ПЗБ); труска́вчына ‘ягада клубніц’ (Клім.); труска́лка ‘тс’ (Нік., Оч.), труска́ўка ‘тс’ (Кіс.), тру́скаўкі ‘суніцы, Fragaria ananassa Duch.’ (маг., мін., гродз., Кіс.; бяроз., ЛА, 1). Этымалогія няпэўная, звязваецца з назвамі іншых раслін, параўн. укр. тру́скавка ‘суніца’, труск, траскавка ‘тс’, польск. truskawkaклубніца’, вял.-польск. truśkawki, tryśkawki ‘тс’, truskawiec, truskawice ‘птушыны драсён, Polygonum aviculare L.’, truskowie ‘палын палявы, Artemisia campestris L.’; в.-луж. truskalca ‘суніца’, ‘клубніца’, чэш. truskavec ‘драсён птушыны’, jahodník truskavecклубніца’, ст.-чэш. truskavicě ‘тс’, славац. truskavica ‘тс’, drúzgavica ‘чарэшня’, druzgavec ‘суніцы’, truskavec ‘хваснік, пярыльцы, Hippuris vulgaris L.’, славен. tróska, trúskavica, truska(vka), tróskva ‘суніца’, серб. труска, харв. truska, trȍskot, druzgavac ‘тс’. Паўн.-слав. *truskavъka/*truskavica (паводле Борыся, 645). У паўднёвых славян можа выступаць галосная ‑o‑ ў аснове. Зыходзячы са славянскага матэрыялу, нельга растлумачыць матывацыю назвы. Дапускаюць, што назва абумоўлена: трашчаннем на зубах насення пладоў (ЕСУМ, 5, 659); спецыфічным шумам (трэскам) пры зрыванні пладоў (Махэк₂, 655; Шустар-Шэўц, 1539); трэскам пры ламанні сцяблінак з лістамі — аналогіі маюцца ў розных мовах: укр. хрускавка, хру́ставка ад хрускати, хрусті́ти ‘хрусцець’, чэш. praskavec < praskati ‘трэскацца, лопацца, трашчаць’, в.-луж. pruskelcy < pruskotać ‘трашчаць’, літ. braškėклубніца’ < braškė́ti ‘трашчаць’, нова-в.-ням. Knackbeere < knacken ‘хрусцець’, польск. truskawka < trusk ‘трэск, хруст’, ст.-рус. трускъ ‘трэск’, рус. дыял. труск ‘тс’ (Брукнер, 578; Махэк, 104–105; Борысь, 645). У беларускай мове (як і ў іншых славянскіх мовах) назва клубніц была перанесена з назвы суніц у першай палове XVIII ст., калі шляхам перакрыжавання віржынскіх і чылійскіх суніц былі выведзены гатункі клубніц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)