кла́сіка, -і, ДМ -сіцы, ж., зб.

Узорныя, агульнапрызнаныя творы літаратуры і мастацтва, якія з’яўляюцца каштоўнасцю для нацыянальнай і сусветнай культуры.

Выданне класікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́сіка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. кла́сіка
Р. кла́сікі
Д. кла́сіцы
В. кла́сіку
Т. кла́сікай
кла́сікаю
М. кла́сіцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кла́сіка ж., собир. кла́ссика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кла́сіка, ‑і, ДМ ‑сіцы, ж., зб.

Узорныя, класічныя творы літаратуры і мастацтва. Чытаць класіку. Руская оперная класіка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кла́сіка-раманты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кла́сіка-раманты́чны кла́сіка-раманты́чная кла́сіка-раманты́чнае кла́сіка-раманты́чныя
Р. кла́сіка-раманты́чнага кла́сіка-раманты́чнай
кла́сіка-раманты́чнае
кла́сіка-раманты́чнага кла́сіка-раманты́чных
Д. кла́сіка-раманты́чнаму кла́сіка-раманты́чнай кла́сіка-раманты́чнаму кла́сіка-раманты́чным
В. кла́сіка-раманты́чны (неадуш.)
кла́сіка-раманты́чнага (адуш.)
кла́сіка-раманты́чную кла́сіка-раманты́чнае кла́сіка-раманты́чныя (неадуш.)
кла́сіка-раманты́чных (адуш.)
Т. кла́сіка-раманты́чным кла́сіка-раманты́чнай
кла́сіка-раманты́чнаю
кла́сіка-раманты́чным кла́сіка-раманты́чнымі
М. кла́сіка-раманты́чным кла́сіка-раманты́чнай кла́сіка-раманты́чным кла́сіка-раманты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кла́сік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кла́сік кла́сікі
Р. кла́сіка кла́сікаў
Д. кла́сіку кла́сікам
В. кла́сіка кла́сікаў
Т. кла́сікам кла́сікамі
М. кла́сіку кла́сіках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кла́ссика кла́сіка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

з’я́ва, ‑ы, ж.

1. Усякае праяўленне чаго‑н. у выглядзе змен, рэакцый і пад. Фізічная з’ява. Хімічныя з’явы. З’явы прыроды. □ Снежная маланка — з’ява досыць рэдкая, і ўбачыць яе ўдаецца далёка не кожнаму. Матрунёнак. // У філасофіі — знешняе выяўленне сутнасці, знешняя форма, у якой прадметы, працэсы рэчаіснасці выступаюць на паверхні.

2. Падзея, факт, выпадак. Яшчэ адна з’ява, што так глыбока запала ў душу Сяргея і так моцна ўскалыхнула яе, — гэта смерць камандзіра іх батарэі. Колас. // Пра што‑н. выдатнае, адметнае ў навуцы, культуры. Класіка на акадэмічнай беларускай сцэне — гэта ж з’ява. «ЛіМ».

3. Частка драматычнага твора — акта або дзеі, у якой склад дзеючых асоб не мяняецца. Першая з’ява другога акта.

•••

Бытавая з’ява — пра якую‑н. з’яву, якая стала штодзённай, звычайнай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)