клапатлі́вы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
клапатлі́вы |
клапатлі́вая |
клапатлі́вае |
клапатлі́выя |
| Р. |
клапатлі́вага |
клапатлі́вай клапатлі́вае |
клапатлі́вага |
клапатлі́вых |
| Д. |
клапатлі́ваму |
клапатлі́вай |
клапатлі́ваму |
клапатлі́вым |
| В. |
клапатлі́вы (неадуш.) клапатлі́вага (адуш.) |
клапатлі́вую |
клапатлі́вае |
клапатлі́выя (неадуш.) клапатлі́вых (адуш.) |
| Т. |
клапатлі́вым |
клапатлі́вай клапатлі́ваю |
клапатлі́вым |
клапатлі́вымі |
| М. |
клапатлі́вым |
клапатлі́вай |
клапатлі́вым |
клапатлі́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
клапатлі́вы, -ая, -ае.
1. Уважлівы, старанны.
К. гаспадар.
2. Які патрабуе клопатаў, турбот.
Клапатлівая справа.
|| наз. клапатлі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клапатлі́вы
1. забо́тливый; бе́режный;
2. хлопотли́вый;
3. разг. беспоко́йный; суетли́вый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
клапатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны да клопатаў; паглыблены ў клопаты; руплівы. Клапатлівы гаспадар. □ Над пасекай гулі клапатлівыя нястомныя пчолы. Асіпенка. // Які выражае клапатлівасць; заклапочаны, неспакойны. Альбіна, не спускаючы вачэй са Станіслава, заўважыла яго клапатлівы роздум, яго несамавітую ўстрывожанасць, кінулася да яго. Сабаленка.
2. Звязаны з клопатамі, турботамі, які патрабуе клопатаў, турбот. Ваўчок зморшчыўся, як моршчыўся заўсёды, калі размова заходзіла пра новую і клапатлівую справу. Хадкевіч. // Поўны клопатаў, турбот. Клапатлівая дзейнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
клапо́тны, -ая, -ае (разм.).
Тое, што і клапатлівы.
|| наз. клапо́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
клапату́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).
Клапатлівы чалавек.
|| ж. клапату́ха, -і, ДМ -ту́се, мн. -і, -ту́х.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хлопотли́вый
1. (затруднительный) клопа́тны, клапатлі́вы, клапо́тны;
2. (суетливый) клапатлі́вы, мітуслі́вы; (озабоченный) заклапо́чаны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бе́режный асцяро́жны, беражлі́вы; (заботливый) клапатлі́вы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
руплі́вы, -ая, -ае.
Які імкнецца зрабіць як мага больш і лепш; дбайны; клапатлівы, старанны.
Р. чалавек.
Руплівая праца.
|| наз. руплі́васць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)