ке́пікі, -аў (разм.).

Насміханне, кпіны.

Кепікі строіць (разм.) — насміхацца з каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ке́пікі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. ке́пікі
Р. ке́пікаў
Д. ке́пікам
В. ке́пікі
Т. ке́пікамі
М. ке́піках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ке́пікі, -каў ед. нет, разг. насме́шка ж., издёвка ж., подтру́нивание ср.;

к. стро́іць — труни́ть; издева́ться; подпуска́ть шпи́льки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ке́пікі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Насміханне, кпіны. Шмат было і такіх, для каго гэты кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем. З такіх звычайна кпілі панскія і купецкія дзеці. Пра гэтыя іх кепікі найбольш балюча і злосна думаў Данік. Брыль.

•••

Строіць кепікі гл. строіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ке́пікі ’насміханне, кпіны’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., КЭС, лаг., З нар. сл.). У выразе кепікі строіць (ТСБМ, Янк. БФ). Утварэнне, тыповае для фразеалагізмаў. Параўн. дрыжыкі, скалікі (Сцяцко, Афікс. наз., 86). Да кеп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ке́пік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ке́пік ке́пікі
Р. ке́піка ке́пікаў
Д. ке́піку ке́пікам
В. ке́піка ке́пікаў
Т. ке́пікам ке́пікамі
М. ке́піку ке́піках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

прасмяя́ць, ‑смяю, ‑смяеш, ‑смяе; ‑смяём, ‑смеяце; зак., каго-што.

Учыніць насмешку над кім‑, чым‑н.; абсмяяць. Майго сына .. прасмяялі, нейкія кепікі строяць. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кепкава́ць ’жартаваць, насміхацца’ (Сцяшк. МГ, З нар. сл., Сцяшк., Бір.). Гл. кеп, кепікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фа́рсавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фарса. // Уласцівы фарсу; блазенскі. І рознага роду фарсавыя кепікі, «конікі», якія «выкідвае» дзед, не аслабляюць, а ўзмацняюць непаўторнасць яго аблічча. Усікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блазнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Крыху, злёгку блазенскі. Блазнаватыя кепікі. Блазнаватая ўсмешка.

2. Тое, што і дурнаваты. От ужо і хлопцы якія павырасталі, а .. [Праксэда] ўсё глядзіць на свайго Мікодыма, як на блазнаватага. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)