кве́ткавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кве́ткавы кве́ткавая кве́ткавае кве́ткавыя
Р. кве́ткавага кве́ткавай
кве́ткавае
кве́ткавага кве́ткавых
Д. кве́ткаваму кве́ткавай кве́ткаваму кве́ткавым
В. кве́ткавы (неадуш.)
кве́ткавага (адуш.)
кве́ткавую кве́ткавае кве́ткавыя (неадуш.)
кве́ткавых (адуш.)
Т. кве́ткавым кве́ткавай
кве́ткаваю
кве́ткавым кве́ткавымі
М. кве́ткавым кве́ткавай кве́ткавым кве́ткавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кве́ткавы в разн. знач. цвето́чный;

~вая пупы́шка — цвето́чная по́чка;

к. кіёск — цвето́чный кио́ск;

к. дыва́н — цвето́чный ковёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кве́ткавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кветкі. Кветкавая пупышка. Кветкавы пылок.

2. Прызначаны для кветак. Кветкавая аранжарэя.

3. Які мае органам размнажэння кветкі (у 1 знач.). Кветкавая расліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цветковый бот. кве́ткавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паддо́ннік, -а, мн. -і, -аў, м.

Падстаўка або падсцілка пад што-н.

Гліняны п.

П. пад кветкавы вазон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвето́чный в разн. знач. кве́ткавы;

цвето́чная по́чка кве́ткавая пупы́шка;

цвето́чный горшо́к вазо́н;

цвето́чная вы́ставка кве́ткавая вы́стаўка;

цвето́чный магази́н кве́ткавы магазі́н;

цвето́чный чай кве́ткавы чай, кве́ткавая гарба́та.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павільён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Альтанка ці невялікі лёгкі будынак (напр., у садах, парках).

Кветкавы п.

2. Будынак, памяшканне для экспанатаў на выстаўцы, для правядзення кіна- і фотаздымак.

Выставачны п.

|| прым. павільённы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палиса́дный

1. частако́льны;

2. кве́ткавы;

палиса́дная ткань бот. паліса́дная тка́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Іргі́ня ’вяргіня, кветкавы куст і сама кветка’ (Бяльк.). Ад вяргіня (гл.) з фанетычнымі зменамі ў пачатку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пчала́, -ы́, мн. пчо́лы і (з ліч. 2, 3, 4) пчалы́, пчол, ж.

Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд.

|| памянш. пчо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

|| прым. пчалі́ны, -ая, -ае.

Пчалінае малачко (сакрэт слінных залоз рабочых пчол, якім яны выкормліваюць лічынак на пэўнай стадыі развіцця; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)