Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кватэ́рка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кватэ́рка |
кватэ́ркі |
| Р. |
кватэ́ркі |
кватэ́рак |
| Д. |
кватэ́рцы |
кватэ́ркам |
| В. |
кватэ́рку |
кватэ́ркі |
| Т. |
кватэ́ркай кватэ́ркаю |
кватэ́ркамі |
| М. |
кватэ́рцы |
кватэ́рках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кватэ́рка², -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (у 1 знач.).
|| прым. кватэ́ркавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кватэ́рка I ж., уменьш. кварти́рка
кватэ́рка II ж., уст. че́тверть ква́рты
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кватэ́рка 1, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Памянш.-ласк. да кватэра; невялікая кватэра.
кватэ́рка 2, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (у 1 знач.). [Піліп] пры кожным зручным выпадку зводзіў гутарку на «кватэрку» гарэлкі. Колас. // Бутэлька або кубак гэтага аб’ёму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кватэ́рка 1 ’фортачка’, ’адтуліна ў коміне’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Хар., Касп., Яшк.), ’палова акна’ (Нар. словатв.), ’частка столі паміж дзвюма бэлькамі’ (Яшк.). Гл. кватырка.
Кватэ́рка 2 ’мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты’ (ТСБМ, ДАБМ, Шат., КЭС, лаг., Сержп. Грам.). Ст.-бел. кватерка, кватырка ’мера вадкасці’ (з 1690 г.) (Булыка, Запазыч., 145). З польск. kwaterka (Слаўскі, 3, 473).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кватэ́ра, -ы, мн. -ы, -тэ́р, ж.
1. Асобнае жылое памяшканне ў доме, якое складаецца з аднаго або некалькіх пакояў, кухні і інш. і мае асобны ўваход.
Трохпакаёвая к.
Пераехаць у новую кватэру.
2. Памяшканне, якое часова наймаецца ў каго-н. для жылля.
Жыць на прыватнай кватэры.
3. мн. Месца размяшчэння войск у населеным пункце.
Размясціцца на зімнія кватэры.
Галоўная к. (штаб галоўнакамандуючага; уст.).
|| памянш. кватэ́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 і 2 знач.).
|| прым. кватэ́рны, -ая, -ае.
Кватэрнае размяшчэнне войск.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кварти́рка уменьш. кватэ́рка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
косу́шка разг., уст. кватэ́рка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Кварто́ўка ’мера сыпкіх рэчываў’ (Нас., Мат. Гом.), ’мера вадкасці’ (Бяльк., КЭС, лаг., Жд. 3). Гл. кватэрка 2 ’тс’. Відавочная кантамінацыя кватэрка і кварта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)