ква́рц

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ква́рц
Р. ква́рцу
Д. ква́рцу
В. ква́рц
Т. ква́рцам
М. ква́рцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

кварц, -у, м.

1. Мінерал, адна з крышталічных разнавіднасцей крэменязёму.

2. Апраменьванне кварцавай лямпай з лячэбнымі мэтамі (разм.).

Прызначаць хвораму к.

|| прым. ква́рцавы, -ая, -ае.

Кварцавая лямпа — электрычная лямпа ў выглядзе невялікага балона з кварцавага шкла, якая дае ўльтрафіялетавыя прамяні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кварц (род. ква́рцу) м., мин. кварц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кварц мин. кварц, род. ква́рцу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кварц, ‑у, м.

1. Вельмі распаўсюджаны ў зямной кары мінерал, які сустракаецца ў выглядзе крышталяў і суцэльнай зярністай масы; двухвокіс крэмнію. Звычайны кварц. Слюдзяны кварц.

2. Разм. Абпраменьванне кварцавай лямпай з лячэбнымі мэтамі. Назначыць кварц. Лячыць кварцам.

[Ням. Quarz.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ква́рцавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кварцу, змяшчае ў сабе кварц. Кварцавыя пароды. Кварцавы пясок.

•••

Кварцавая лямпа гл. лямпа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́жылак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Тонкая каляровая палоска, прамежкавы слой у камені, дрэве, а таксама жылка, якая свіціцца праз скуру.

Белы кварц з жоўтымі прожылкамі.

Рука з сінімі прожылкамі.

Прожылкі на лістах, кветках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)