ква́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, кварт і -аў, ж.

1. Даўнейшая мера аб’ёму вадкіх і сыпучых рэчываў (розная ў розных краінах).

2. Металічная пасудзіна з ручкай, роўная прыблізна гэтай меры.

3. У музыцы: чацвёртая ступень гамы, а таксама інтэрвал, які ахоплівае чатыры ступені.

|| памянш. ква́ртачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 2 знач.).

|| прым. ква́ртачны, -ая, -ае (да 2 знач.) і ква́ртавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ква́рта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ква́рта ква́рты
Р. ква́рты ква́рт
Д. ква́рце ква́ртам
В. ква́рту ква́рты
Т. ква́ртай
ква́ртаю
ква́ртамі
М. ква́рце ква́ртах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ква́рта в разн. знач. ква́рта, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ква́рта ж.

1. в разн. знач. ква́рта;

2. (сосуд) кру́жка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ква́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

1. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца, або 0,70577 літра. Кварта жыта. □ Амброжык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, І кварту трэцюю ўжо ставіў, І ўсёю выпіўкаю правіў. Колас. // Металічны кубак роўны прыблізна гэтай меры. Антон зачарпнуў у вядры і паднёс да губ знаёмую медную кварту. Ракітны. Тося разлівае па квартах малако. Савіцкі.

2. У музыцы — чацвёртая ступень дыятанічнага гукарада. // Інтэрвал, які ахоплівае 4 ступені.

[Ад лац. quarta — чацвёртая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ква́рта ’мера вадкіх і сыпучых рэчываў’ (ТСБМ, КЭС, лаг., Нас., Сцяшк., ДАБМ, Мядзв., Гарэц., Мат. Маг., Шат.), ’кубак, конаўка, кружка’ (ТСБМ, Жд. 2, Сл. паўн.-зах., ТС). Ст.-бел. кварта ’мера вадкасці і сыпкіх рэчываў’ (з 1582 г.) < польск. kwarta < лац. quarta ’чвэрць’. Не абавязкова прымаць нямецкае пасрэдніцтва паміж польск. і лац. (параўн. Булыка, Запазыч., 145). Гл. Слаўскі, 3, 462; ЕСУМ, 2, 414.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ін-ква́рта

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, нескланяльны

адз. мн.
Н. ін-ква́рта ін-ква́рта
Р. ін-ква́рта ін-ква́рта
Д. ін-ква́рта ін-ква́рта
В. ін-ква́рта ін-ква́рта
Т. ін-ква́рта ін-ква́рта
М. ін-ква́рта ін-ква́рта

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ін-ква́рта

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
ін-ква́рта - -

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ін-ква́рта нареч. ин-ква́рто

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ін-ква́рта, прысл.

У чацвёртую частку аркуша (пра фармат кнігі, часопіса, рукапісу). Кніга выдадзена ін-кварта. Рукапіс інкварта.

[Лац. in — у і quartus — чацвёрты.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)