кваліфікава́ны, -ая, -ае.

1. Які мае кваліфікацыю (у 2 знач.); вопытны.

К. спецыяліст.

2. Які патрабуе спецыяльных ведаў.

Кваліфікаваная праца.

|| наз. кваліфікава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кваліфікава́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кваліфікава́ны кваліфікава́ная кваліфікава́нае кваліфікава́ныя
Р. кваліфікава́нага кваліфікава́най
кваліфікава́нае
кваліфікава́нага кваліфікава́ных
Д. кваліфікава́наму кваліфікава́най кваліфікава́наму кваліфікава́ным
В. кваліфікава́ны (неадуш.)
кваліфікава́нага (адуш.)
кваліфікава́ную кваліфікава́нае кваліфікава́ныя (неадуш.)
кваліфікава́ных (адуш.)
Т. кваліфікава́ным кваліфікава́най
кваліфікава́наю
кваліфікава́ным кваліфікава́нымі
М. кваліфікава́ным кваліфікава́най кваліфікава́ным кваліфікава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кваліфікава́ны

1. прич. квалифици́рованный;

2. в знач. прил. квалифици́рованный;

к. рабо́чы — квалифици́рованный рабо́чий;

~ная пра́ца — квалифици́рованная рабо́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае кваліфікацыю (у 2 знач.); умелы, вопытны. Кваліфікаваны рабочы. Кваліфікаваны ўрач. // Выкананы, зроблены ўмела, з веданнем справы. Кваліфікаваны пераклад. // Які патрабуе спецыяльных ведаў, падрыхтоўкі. Кваліфікаваная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

квалифици́рованный прич., прил. кваліфікава́ны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малакваліфікава́ны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова кваліфікаваны, нізкай кваліфікацыі. Малакваліфікаваны рабочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадзі́льшчык, ‑а, м.

Кваліфікаваны рабочы ў тэкстыльнай прамысловасць заняты вырабам пражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаўні́к, -ка́ м. рабо́тник, тру́женик;

кваліфікава́ны п. — квалифици́рованный рабо́тник;

сумле́нны п. — че́стный рабо́тник (тру́женик)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампетэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае дастатковыя веды ў якой‑н. галіне; дасведчаны. [Хадановіч], калі прызнацца, не надта быў кампетэнтны ў пытаннях севазвароту або ў справе ўгнаення палёў. Грамовіч. // Заснаваны на дасведчанасці; кваліфікаваны, аўтарытэтны. Кампетэнтная думка.

2. Які мае пэўныя паўнамоцтвы. Кампетэнтная арганізацыя.

[Ад лац. competens, competensis — адпаведны, здольны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апера́тар, ‑а, м.

1. Уст. Доктар, які праводзіць аперацыю (у 1 знач.); хірург.

2. Кваліфікаваны рабочы, які кіруе работай складанага механізма або ўстаноўкі. Аператар стаіць збоку, а фрэза машыны, нібы слухаючыся рукі ўмелага майстра, рэжа на тоўстай пласцінцы пяціканцовую зорку, затым другую складаную геаметрычную фігуру. «Звязда».

3. Службовая асоба на транспарце, якая, прымае распараджэнні дыспетчара і паведамляе яму звесткі аб руху.

4. Спецыяліст, які праводзіць кіназдымкі; кінааператар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)