квадра́тны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
квадра́тны |
квадра́тная |
квадра́тнае |
квадра́тныя |
| Р. |
квадра́тнага |
квадра́тнай квадра́тнае |
квадра́тнага |
квадра́тных |
| Д. |
квадра́тнаму |
квадра́тнай |
квадра́тнаму |
квадра́тным |
| В. |
квадра́тны (неадуш.) квадра́тнага (адуш.) |
квадра́тную |
квадра́тнае |
квадра́тныя (неадуш.) квадра́тных (адуш.) |
| Т. |
квадра́тным |
квадра́тнай квадра́тнаю |
квадра́тным |
квадра́тнымі |
| М. |
квадра́тным |
квадра́тнай |
квадра́тным |
квадра́тных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
квадра́тны в разн. знач. квадра́тный;
к. стол — квадра́тный стол;
○ к. ко́рань — квадра́тный ко́рень;
~нае ўраўне́нне — квадра́тное уравне́ние;
~ныя ду́жкі — квадра́тные ско́бки;
~ныя ме́ры — квадра́тные ме́ры
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
квадра́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае форму квадрата. Квадраты стол. Квадратны лісток паперы. □ Дол .. быў укладзены квадратнымі жалезнымі плітамі, і навокал было больш парадку, чым звычайна. Карпаў.
2. Які мае адносіны да квадрата (у 2 знач.). Квадратны корань.
•••
Квадратныя дужкі гл. дужка.
Квадратныя меры гл. мера.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квадра́т, -а, М -ра́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Роўнастаронні прамавугольнік, а таксама прадмет або ўчастак такой формы.
К. стала.
2. У матэматыцы: здабытак ад памнажэння якога-н. ліку на самога сябе.
Дзевяць — гэта к. трох.
3. У матэматыцы: паказальнік ступені, роўны двум.
Узвесці шэсць у к.
|| прым. квадра́тны, -ая, -ае.
К. двор.
К. корань.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уя́ўны, -ая, -ае.
Які існуе ва ўяўленні або мажлівы тэарэтычна.
Уяўная небяспека.
Уяўная лінія.
○
Уяўны лік — у матэматыцы: квадратны корань з адмоўнага ліку.
|| наз. уя́ўнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
метр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адзінка вымярэння даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная ста сантыметрам.
Квадратны м.
Пакой даўжынёй тры метры.
2. Лінейка такой даўжыні з нанесенымі на ёй дзяленнямі на сантыметры.
Складны м.
|| прым. метро́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Кругль ’фундамент’ (Жд. 3). Назва ў адпаведнасці з формай. У радзе гаворак прыметнік круглы мае таксама значэнне ’квадратны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
квадра́тный в разн. знач. квадра́тны;
квадра́тные ско́бки квадра́тныя ду́жкі;
квадра́тные ме́тры квадра́тныя ме́тры.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
саже́нь ж., уст. са́жань, -жня м.;
квадра́тная саже́нь квадра́тны са́жань;
куби́ческая саже́нь кубі́чны са́жань;
◊
коса́я саже́нь в плеча́х цэ́лы са́жань у пляча́х.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сурвэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Невялікі (звычайна квадратны) кавалак тканіны або паперы, якім карыстаюцца для засцеражэння вопраткі ў час яды, у цырульнях і пад. Начальнік сядзіць за сталом.., падаткнуўшы пад бараду белую сурвэтку. Сачанка. Цырульнік змахвае сурвэткай рэшткі пены і шыпіць пульверызатарам. Каршукоў.
2. Абрус (звычайна невялікіх памераў), якім накрываюць стол. Палавічкі на падлозе, засланы бялюткай сурвэткай стол — усё тут было сціпла і разам з тым акуратна. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)