каўзану́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. каўзану́ся каўзанё́мся
2-я ас. каўзане́шся каўзаняце́ся
3-я ас. каўзане́цца каўзану́цца
Прошлы час
м. каўзану́ўся каўзану́ліся
ж. каўзану́лася
н. каўзану́лася
Загадны лад
2-я ас. каўзані́ся каўзані́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час каўзану́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

каўзану́цца сов., однокр., разг., в разн. знач. скользну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каўзану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Аднакр. да коўзацца.

2. Рухаючыся, злёгку дакрануцца, датыкнуцца да каго‑, чаго‑н.; слізгануць. Рука каўзанулася па мокрым, слізкім каўняры... Галавач.

3. Хутка з’ехаць, саслізнуць куды‑н. Разам з лавінай абломкаў скалы Сяргей каўзануўся некуды ўніз, ледзь паспеўшы скурчыцца і ўтуліць галаву між каленяў. Шыцік.

4. Прабегчы, праслізнуць, не затрымліваючыся на паверхні чаго‑н. (пра святло, позірк і пад.). Па столі зноў каўзанулася жоўта-белае святло, і вочы ў Ледзі палыхнулі зеленаватым агнём. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўзе́ль, выкл. у знач. вык.

Ужываецца ў значэнні дзеясловаў коўзацца, каўзануцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўзану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і каўзануцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коўзь, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова «коўзацца», «каўзануцца». — [Воўк] — коўзь з ганка ды наўцёкі з двара. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скользну́ть сов. и однокр.

1. слізгану́цца, каўзану́цца; (о пуле, осколке) зачапі́цца;

2. (прошмыгнуть) праслізну́ць, прашмыгну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каўзану́ць сов., разг.

1. см. каўзану́цца;

2. (чем по чему) провести́;

к. мо́край ану́чай па стале́ — провести́ мо́крой тря́пкой по столу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)