ка́яться несов. ка́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́яцца несов.

1. раска́иваться, ка́яться;

2. (сознаваться в своей вине) ка́яться, вини́ться;

бог ствары́ў, дый сам ка́еццапосл. бог со́здал да и сам раска́ивается (да и сам не рад)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вини́ться уст., прост. віні́цца, прызнава́цца (у чым); прызнава́ць (сваю́) віну́; (каяться) ка́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кат ’кат’ (ТСБМ, БРС, Касп., Шат. і інш.). Параўн. рус. кат ’тс’, укр. кат. У бел. мове лексема зафіксавана ў помніках XVI ст. (гл. Булыка, Запазыч., 143). Слова вядома ў іншых славянскіх мовах. Параўн. яшчэ польск. kat, чэш. kat ’тс’. Паводле Фасмера, 2, 208 (з некаторымі сумненнямі), слова запазычана праз польск. мову з ням. дыял. (бавар.) kat(e), ням. Gatte ’падручны ката’. Не пераконваюць некаторыя старыя этымалагічныя версіі, якія прапанавалі раней (напр., тлумачэнне слова як вытворнага ад дзеяслова тыпу рус. ка́яться). Гісторыя лексемы патрабуе далейшых этымалагічных даследаванняў. Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 63, які з польск. katować выводзіць бел. катава́ць. Гл. таксама агляд у Шанскага, 2, К, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

испове́доваться

1. сов. паспавяда́цца, вы́спаведацца; (покаяться, признаться) пака́яцца, прызна́цца, паспавяда́цца (каму, у чым);

2. несов. спавяда́цца; (каяться, признаваться) ка́яцца, прызнава́цца, спавяда́цца (каму, у чым);

3. несов., страд. спавяда́цца; вызнава́цца; ве́рыцца; трыма́цца; прызнава́цца; прытры́млівацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

испове́довать

1. сов. паспавяда́ць, вы́спаведаць;

2. несов. спавяда́ць; (каяться) спавяда́цца (каму, у чым);

3. несов. (следовать какой-л. религии, какому-л. учению и т. п.) вызнава́ць; ве́рыць (у што); трыма́цца (чаго); прызнава́ць (што); (придерживаться) прытры́млівацца (чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ка́яць, ка́іць ’караць’ (Нас.). Магчыма, ’лаяць’, параўн.: «Сам покай его, а я скольки раз каив, да каиння мойго не слухаець» (Нас., 227), параўн., каіне ’пакаранне, кара’: «Бог пошласць нам каинне», «Ниякога каиння не слухаець гетый человек» (Нас., там жа), і каінне ’раскаянне’, гл. яшчэ каята і інш. Другая форма дзеяслова — каяцца ’прызнаваць сваю віну, памылку перад кім-н., усвядоміўшы сваю памылку, шкадаваць аб зробленым; спавядацца’ (БРС, ТСБМ), ’шкадаваць аб зробленым’ (Чач.), ’наракаць на самога сябе’ (КЭС, лаг.). З новых слоўнікаў: каяцца (ТС) і каяцца ’раскайвацца’ (лід., круп., Сл. паўн.-зах.). Статус слова не вельмі ясны; што датычыцца зваротных форм, неабходна мець на ўвазе, што ў некалькіх выпадках дзеяслоў сустрэўся ў прыказцы, адзначанай на вялікай тэрыторыі, па гэтай прычыне невядома, якой канкрэтна мове або храналагічнаму зрэзу належыць слова. Параўн. круп.: «Не будзе каяцца чалавек, рана ўстаўшы і молад ажаніўшыся» (Сл. паўн.-зах., 2, 450), «Не кайса, шо молоды жэніўса і рано ўстаў» (ТС, 2, 187), «Не кайся, рано вставши, молодо оженившись» (Грынчанка, 2, 229). Улічваючы рад вытворных і некаторыя самабытныя значэнні ў бел. мове, можна думаць, што тут не было (выключаючы некаторыя даныя ў асноўным у літаратурнай мове) запазычання са сферы царкоўнай лексікі. Слова вядома большасці славянскіх моў: укр. каятися ’каяцца, раскайвацца’, каяти (кого) ’лаяць, караць (каго)’ (апошняя форма прыводзіцца няясна з якой крыніцы Бернекерам), рус. каять, каяться вядома ў розных значэннях (у дыялектах), звяртаюць на сябе ўвагу такія, як ст.-рус., рус.-ц.-слав. каꙗти ’ганіць’, арханг. каять ’лаяць, сварыцца, праклінаць’, аланец. ’біць, караць’. Польск. kajać się ’каяцца, раскайвацца’, в.-луж. kać so ’раскайвацца’, чэш. káti ’шкадаваць, загладжваць віну’, káti se ’раскайвацца, каяцца’, славац. kajať sa ’раскайвацца, каяцца’, славен. kájati ’ганіць, асуджаць’ і інш., kájati se ’каяцца, раскайвацца’, серб.-харв. ка̏јаті, ка̏јати се ’раскайвацца’, ’шкадаваць’ (вельмі цікавае значэнне ’помсціць (аб кроўнай помсце)’, kȁjati se ’раскайвацца’, макед. кае се ’каяцца, раскайвацца’, балг. ка́я се ’каяцца, раскайвацца, шкадаваць’, ст.-слав. каꙗти сѧ ’каяцца’. Значэнне ’караць, ганіць’, верагодна, неабходна лічыць асноўным для прасл. kajati. Апошняе — другасны дзеяслоў (дуратыўны, на ‑ati, з падоўжаным вакалізмам кораня, магчыма, з і. -е. *k​ōi. Бліжэйшай і.-е. адпаведнай формай з’яўляецца ст.-іран. (авест.) kāy‑ ’каяцца’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 9, 115–116; Фасмер, 2, 216 (дзе прыводзяцца як адпаведнасці таксама ст.-інд. cáyatē ’ён помсціць, карае’ і далейшыя вытворныя). Гл. яшчэ Бернекер, 1, 499; вельмі падрабязна Слаўскі, 2, 22–23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)