кашава́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Повар у вайсковай часці.

|| ж. кашава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашава́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кашава́р кашава́ры
Р. кашава́ра кашава́раў
Д. кашава́ру кашава́рам
В. кашава́ра кашава́раў
Т. кашава́рам кашава́рамі
М. кашава́ру кашава́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кашава́р м. кашева́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кашава́р, ‑а, м.

Повар у воінскай часці або ў рабочай арцелі. — Гэй, падсып, падсып, таварыш! Каша просіцца сама, — Лепей Федзі-кашавара Ў цэлай арміі няма. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашева́р кашава́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кашава́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да кашавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашава́рыць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. кашава́ру кашава́рым
2-я ас. кашава́рыш кашава́рыце
3-я ас. кашава́рыць кашава́раць
Прошлы час
м. кашава́рыў кашава́рылі
ж. кашава́рыла
н. кашава́рыла
Загадны лад
2-я ас. кашава́р кашава́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час кашава́рачы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

кухар, повар, кулінар / у вайсковай часці ці ў рабочай арцелі: кашавар

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)