качы́ны

прыметнік, прыналежны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. качы́ны качы́ная качы́нае качы́ныя
Р. качы́нага качы́най
качы́нае
качы́нага качы́ных
Д. качы́наму качы́най качы́наму качы́ным
В. качы́ны (неадуш.)
качы́нага (адуш.)
качы́ную качы́нае качы́ныя (неадуш.)
качы́ных (адуш.)
Т. качы́ным качы́най
качы́наю
качы́ным качы́нымі
М. качы́ным качы́най качы́ным качы́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

качы́ны ути́ный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

качы́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да качкі, належыць ёй. Качыны пух. Качынае гняздо. Качыны вывадак. // Такі, як у качкі. Качыная хада.

2. у знач. наз. качы́ныя, ‑ых. Сямейства птушак, да якога адносяцца качка, гусь, лебедзь і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Вадаплаўная птушка сямейства качыных з шырокай пляскатай дзюбай і кароткімі шырока расстаўленымі лапкамі.

Прыляцелі дзікія качкі.

|| памянш. ка́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. качы́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ути́ный качы́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

качы́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. качы́на
Р. качы́ны
Д. качы́не
В. качы́ну
Т. качы́най
качы́наю
М. качы́не

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

качы́на, ‑ы, ж.

Мяса качкі як ежа. — Дарэчы, — сказаў князь суха, — я не супраць пакаштаваць качыны. Загадай, каб засмажылі ў іспанскай падліве. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́так, ‑тка, м.

1. Жывёлы, часцей аднаго віду, якія пасуцца або ўтрымліваюцца разам, гуртам. Хлапчук летам пасвіў вясковы статак, лазіў з ім па балотах, каб схаваць ад варожага вока. Капусцін. [Хмялеўскі:] — Калісьці тут [у дуброве] коз было да халеры. Статкамі хадзілі, а цяпер рэдка дзе ўбачыш. Чарнышэвіч. // Наогул вялікая колькасць якіх‑н. звяроў, птушак; чарада. Статак кароў, свіней у Літвінаве пераваліў перад вайной за тысячу галоў. Навуменка. Хто яго тут [у лесе] пакінуў, Гэта рэха жывое? Можа статак ласіны, Ідучы з вадапою? Кірэенка. Спалоханы .. грукатам [танкаў], аднекуль з гародаў шугае ў паветра вялізны, на паўнеба, статак вераб’ёў. Быкаў. Я потым бачыў, як качыны статак валюхаўся па полі — белы-белы. Хомчанка. / у вобразным ужыв. На шчасце наша, на шляху Сустрэлі статак хвой. Астрэйка. Толькі на дваццаць шосты дзень, Калі палымнеў на палетках пажар, Прыгналі вятры на акрутны сухмень Чорнагаловыя статкі хмар. Хведаровіч.

2. Пагалоўе сельскагаспадарчай жывёлы. Племянны статак.

•••

Панургаў статак — натоўп, які слепа ідзе за сваім важаком.

[Ад імя Панурга, героя рамана Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)