катэ́дж, -а, мн. -ы, -аў, м.

Індывідуальны гарадскі ці сельскі жылы дом (звычайна двухпавярховы) з зямельным участкам.

К. з мансардай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катэ́дж

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. катэ́дж катэ́джы
Р. катэ́джа катэ́джаў
Д. катэ́джу катэ́джам
В. катэ́дж катэ́джы
Т. катэ́джам катэ́джамі
М. катэ́джы катэ́джах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

катэ́дж м. котте́дж

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катэ́дж, ‑а, м.

Невялікі жылы дом у прыгарадзе, рабочым пасёлку і пад., звычайна з мансардай і зямельным участкам. На ўзлессі, каля самай Дзвіны, з’явіцца яшчэ адна вуліца, забудаваная прыгожымі катэджамі для лепшых рабочых будоўлі. Грахоўскі.

[Англ. cottage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Катэ́джкатэдж’ (ТСБМ, БРС). З тым жа значэннем рус. котте́дж, укр. коте́дж. Запазычанне з англ. мовы. Параўн. англ. cottage ’тс’ (утварэнне ад cot ’хаціна’ суфіксам ‑age). Спачатку слова папала ў рус. мову (у сярэдзіне XIX ст.; упершыню сустракаецца ў раманс Ганчарова «Абломаў») і мела націск крыніцы — ко́ттедж. У якасці варварызма рус. коттедж адзначалася яшчэ ў «Путевых письмах» Грэча (1839 г.). Падвойны націск (ко́ттедж, котте́дж) зафіксаваны ў слоўніку Ушакова (1935 г.), сучасны націск (на другім складзе) замацаваўся значна пазней.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

котте́дж катэ́дж, -жа м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)