катры́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. катры́нка катры́нкі
Р. катры́нкі катры́нак
Д. катры́нцы катры́нкам
В. катры́нку катры́нкі
Т. катры́нкай
катры́нкаю
катры́нкамі
М. катры́нцы катры́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

катры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Пераносны механічны арган у выглядзе металічнай скрынкі, на якім ігралі вандроўныя музыканты.

Завесці катрынку (разм., неадабр.) — пачаць дакучлівую размову, гаварыць адно і тое ж.

|| прым. катры́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

катры́нка ж., прям., перен. шарма́нка;

ігра́ць на ~нцы — игра́ть на шарма́нке;

заве́сці ~нку — завести́ шарма́нку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катры́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Пераносны механічны арган у выглядзе невялікай скрынкі, на якім ігралі вандроўныя музыканты.

•••

Завесці катрынку гл. завесці.

[Ад назвы фр. песенькі «charmante Catherine», якая выконвалася на гэтым інструменце.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Катры́нкакатрынка’ (Шат., Нас.), кацяры́нка ’тс’ (Нас.). Запазычанне з польск. мовы. Зыходным з’яўляецца выраз польск. szarmant katrynka (таксама проста katarynka). Назва паходзіць, паводле Фасмера, 4, 410, з пачатковых слоў ням. песні Scharmante Katharine ’прыгожая Катарына’. Гэту песню, як мяркуюць, вельмі часта выконвалі на катрынках. Параўн. тлумачэнне ў Даля; Гараева, 419. Па іншай версіі (гл. Слаўскі, 2, 101–102), польск. katarynka паходзіць ад ням. назвы марыянеткі, якая называлася die schöne Katharine, потым перанеслі па музычны інструмент, на якім выконвалася адпаведная мелодыя пры выступленні лялькі. Гл. Слаўскі, 2, 101–102; Фасмер, 4, 410; Кюнэ, Poln., 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шарма́нка прям., перен. катры́нка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кірма́ш, ‑у, м.

1. Продаж тавараў, які праводзіцца ў пэўную пару года ў вызначаным месцы і часта звязаны з выстаўкай. Вясенні Лейпцыгскі кірмаш. □ На кірмашы будуць дэманстравацца цэнтрабежны землясос, кукурузаўборачны камбайн, трактар «МТЗ‑5 МС». «Звязда». // Вялікі святочны базар, звычайна з народным гуляннем. З ранку праз пераезд грукалі фурманкі з далёкіх сёл, кіруючыся, ў мястэчка, на нядзельны кірмаш; ішлі пешыя, несучы, хто што мае, на продаж. Навуменка. На шырокім на Мядзельскім рынку Падрывалася хрыпла катрынка — Пачынаўся вясенні кірмаш. Танк.

2. перан. Разм. Пра шумнае, ажыўленае зборышча людзей. Хлопцы не заўважылі, як з настаўніцкага пакоя ўвайшла ў клас і апынулася ў самым кірмашы іх выхавацелька. Брыль.

3. Уст. Прастольнае свята пры царкве, касцёле, манастыры. Кожны год на Міколу манастыр наладжваў кірмаш. З усяго наваколля туды з’язджаліся паны, купцы, мяшчане .. На хорах спявалі суровыя манахі. Асіпенка.

•••

Не на кірмаш, а з кірмашу хто — пра таго, чые справы ідуць у горшы бок.

[Ням. Kirmes з Kirchmesse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)