касі́цца, кашу́ся, ко́сішся, ко́сіцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца касым (у 1 знач.), крывіцца.
Вокны косяцца.
2. на каго-што. Глядзець коса, убок.
Конь косіцца на машыну.
3. перан., на каго-што. Адносіцца да каго-н. неадабральна, недаверліва, з падазрэннем (разм.).
|| зак. пакасі́цца, -кашу́ся, -ко́сішся, -ко́сіцца (да 1 і 2 знач.) і скасі́цца, скашу́ся, ско́сішся, ско́сіцца (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
касі́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
кашу́ся |
ко́сімся |
| 2-я ас. |
ко́сішся |
ко́сіцеся |
| 3-я ас. |
ко́сіцца |
ко́сяцца |
| Прошлы час |
| м. |
касі́ўся |
касі́ліся |
| ж. |
касі́лася |
| н. |
касі́лася |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
ко́сячыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
касі́цца I несов., возвр., страд. (поддаваться кошению) коси́ться;
ро́сная трава́ до́бра ко́сіцца — роси́стая трава́ хорошо́ ко́сится
касі́цца II несов. (становиться косым) коси́ться
касі́цца III несов., прям., перен. коси́ться;
ко́ні касі́ліся на прыдаро́жны пень — ло́шади коси́лись на придоро́жный пень;
нача́льнік касі́ўся на яго́ за яго́ ўчы́нкі — нача́льник коси́лся на него́ за его́ посту́пки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
касі́цца 1, косіцца; незак.
1. Паддавацца скошванню. Канюшына была радкаватая, касілася лёгка.
2. безас. Пра наяўнасць жадання або магчымасці касіць. З расой лёгка косіцца. □ Так мне лёгка і весела косіцца, У руках я не чую касы. Свірка.
3. Зал. да касіць 1.
касі́цца 2, кашуся, косішся, косіцца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца касым (у 1 знач.); крывіцца. Сцяна косіцца. Вокны косяцца.
2. Глядзець не прама, а скоса, убок. Нерашуча ступаючы за Маяй,.. [Чудзін] з жахам касіўся на свой шынель. Карпюк.
3. перан. Адносіцца неадабральна, недаверліва да каго‑н., злавацца. Марына ж не касілася на .. [Пракопа], не абыходзіла бокам. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
коси́тьсяII несов., страд., с.-х. касі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ска́шиватьсяI несов., возвр., страд. (делаться косым) ско́швацца, касі́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перека́шиватьсяI несов.
1. (о предметах) перако́швацца, касі́цца;
2. (о лице) перакры́ўлівацца, крыві́цца;
3. страд. перако́швацца, касі́цца; см. перека́шиватьI 1.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перека́шиватьсяII несов., страд. перако́швацца, касі́цца на́нава; см. перека́шиватьII.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)