касця́нка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
касця́нка |
касця́нкі |
| Р. |
касця́нкі |
касця́нак |
| Д. |
касця́нцы |
касця́нкам |
| В. |
касця́нку |
касця́нкі |
| Т. |
касця́нкай касця́нкаю |
касця́нкамі |
| М. |
касця́нцы |
касця́нках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
касця́нка ж., обл., см. касцяні́ца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
касця́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Плод раслін (напрыклад, вішні, слівы і інш.), адзінае семя якіх заключана ў цвёрдую абалонку.
2. Тое, што і касцяніцы. Вакол сасонак — буйныя сакавітыя касцянкі, верас. Бажко.
3. Сорт ігруш. Касцянку я добра памятаю. Гэтымі ігрушамі .. некалі мяне і маю маму частавала дзядзькава жонка Марыля. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
костя́нка бот. касця́нка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
арэ́шнікавыя, ‑ых.
Сямейства двухдольных раслін, пладамі якіх з’яўляюцца касцянка або арэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жасцёр, ‑у, м.
Куст або дрэва сямейства крушынавых з жаўтавата-зялёнымі кветкамі і плодам касцянка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ну́дачка (ну́дычка) ’ягада касцянка’ (Бяльк.). Відаць, ад ну́дзіць ’выклікаць моташнасць, цягнуць на ваніты’; параўн. ну́днікі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ну́днікі ’дзікі вінаград (Vitis L.)’ (Сл. ЦРБ). Ад нудны ’выклікаючы моташнасць’, параўн. ну́дачка ’ягада касцянка’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
канту́зіць, ‑тузіць; зак., каго-што.
Нанесці кантузію. Маланка нарабіла бяды. На сядзібе МТС раскалола стары дуб .. і кантузіла механіка Сяргея Касцянка. Шамякін. / у безас. ужыв. [Кастусь] быў змарнелы, стомлены, ад утрапення не еў колькі дзён і апроч раны яго яшчэ кантузіла. Чорны. У Міколы стаяў звон у вушах — яго кантузіла. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэко́рд, ‑а, М ‑дзе, м.
Найлепшы вынік, дасягнуты ў спорце, у працы і пад. Асаблівы поспех выпаў на долю юнака ў чырвонай майцы.. У суме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі. Шыцік. У класе спрачаліся на тэму: што такое гераізм і ці з’яўляецца гераізмам рэкорд Алёшы Касцянка на камбайне? Шамякін. На кончыках пальцаў трэба было падымацца і апускацца дванаццаць разоў. Гэта лічылася рэкордам. Колас. // перан. Разм. Вышэйшая ступень праяўлення чаго‑н.
•••
Пабіць рэкорд гл. пабіць.
Ставіць рэкорд гл. ставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)