кастапра́ў, -ра́ва, мн.а́вы, -ра́ваў, м. (уст.).

Лекар, які ставіць на месца вывіхнутыя косці або правільна складае пераламаныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастапра́ў

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. кастапра́ў кастапра́вы
Р. кастапра́ва кастапра́ваў
Д. кастапра́ву кастапра́вам
В. кастапра́ва кастапра́ваў
Т. кастапра́вам кастапра́вамі
М. кастапра́ве кастапра́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

кастапра́ў, -ра́ва м., уст. костопра́в

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кастапра́ў, ‑права, м.

Даўней — лекар, які ўмеў ставіць на месца вывіхнутыя косці або правільна састаўляць пераламаныя. Вопытны хірург і да таго ж умелы кастапраў, доктар агледзеў, абмацаў гэту старую худую нагу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

костопра́в уст. кастапра́ў, -ра́ва м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)