касме́тыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. касме́тыка
Р. касме́тыкі
Д. касме́тыцы
В. касме́тыку
Т. касме́тыкай
касме́тыкаю
М. касме́тыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

касме́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Вучэнне аб сродках і метадах паляпшэння знешняга выгляду чалавека.

2. Сродкі і спосабы догляду скуры твару, цела і інш., якія выкарыстоўваюцца для падтрымання іх здаровага стану і прыгожага выгляду.

Дэкаратыўная к.

Натуральная к.

Магазін касметыкі.

|| прым. касметы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касме́тыка ж. косме́тика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касме́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Галіна медыцыны, якая распрацоўвае сродкі і мерапрыемствы па падтрыманню здаровага стану і прыгожага выгляду скуры, валасоў і пазногцяў чалавека. Урачэбная касметыка. Кабінет касметыкі.

2. зб. Сродкі для надання свежасці і прыгажосці твару, целу. Аддзел касметыкі ў аптэцы.

[Ад грэч. kosmētikē — майстэрства ўпрыгожвання.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касме́тыкакасметыка’ (ТСБМ, БРС). Рус. косме́тика, укр. косме́тика. Лічыцца запазычаннем з франц. мовы ў канцы XVIII ст. У рус. мове гэта слова ўпершыню згадваецца ў слоўніку 1803 г. Гл. Шанскі, 2, К, 346. Франц. cosmétique, якое было базай для рус. назвы, запазычана з грэч. мовы (κοσμητικός), дакладней, з κοσμητική (τέχνη) ’мастацтва ўпрыгожвання’. Гл. яшчэ Фасмер, 2, 346. Таксама з франц. мовы, відаць, запазычаны і прыметнік рус. космети́ческий (першакрыніца грэч. κοσμητικός, які потым зрабіўся базай для бел. і ўкр. утварэнняў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касме́тык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. касме́тык касме́тыкі
Р. касме́тыка касме́тыкаў
Д. касме́тыку касме́тыкам
В. касме́тыка касме́тыкаў
Т. касме́тыкам касме́тыкамі
М. касме́тыку касме́тыках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

косме́тика касме́тыка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маляві́дла ’фарба’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл.; астрав., Сл. ПЗБ), ’прыгожы твар пустой жанчыны’ (Нас.). Запазычана з польск. мовы, пасля атрымала на бел. тэрыторыі самастойнае семантычнае развіццё, параўн. польск. malowidło ’намаляваная рэч, жывапісны твор’, ’жывапіс’, ’касметыка для твару’. Аб суфіксе гл. таксама Сцяцко, Афікс. наз., 35–36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)