ка́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

Засцерагальны галаўны ўбор (звычайна металічны) у выглядзе шлема.

Салдацкая к.

Пажарная к.

|| прым. ка́сачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́ска

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́ска ка́скі
Р. ка́скі ка́сак
Д. ка́сцы ка́скам
В. ка́ску ка́скі
Т. ка́скай
ка́скаю
ка́скамі
М. ка́сцы ка́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́ска ж. ка́ска

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́ска ка́ска, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

Галаўны ўбор, звычайна металічны, у выглядзе шлема (у ваенных, пажарнікаў і інш.). Салдацкая каска. □ Коскі, як на байцах-героях, Што не зналі да ворага ласкі, Самы мірны, аднак, па настроях Салігорскі народ у касках! Лойка.

[Фр. casque.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́скакаска’ (ТСБМ, БРС). Рус. ка́ска, укр. ка́ска. Лічыцца запазычаннем з франц. мовы. Параўн. франц. casque ’тс’ (а гэта ўзята з ісп. casca). Гл. Фасмер, 2, 206. У рус. мове гэта слова з’явілася ў XVII ст. (параўн. Шанскі, 2, К, 83–84). Ісп. casca (casco) паходзіць ад casco ’чэрап, чарапок, галава’ (звязана з дзеясловам cascar ’разбіваць’ і далей з народным лац. *quassicāre ’тс’; параўн. лац. quassō ’разбіваю’, таксама guatiō). У франц. мове была таксама вытворная форма casquette ’шапка з казырком’ (адсюль з часоў Пятра I, праз польск. мову, запазычаны кашке́т і каске́т; апошняе з франц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

котлападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае форму катла. Котлападобная каска.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажа́рніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць пажарніку. Пажарніцкая каска. □ Быў.. [Панця] у сіняватай пажарніцкай форме, нават з нейкай сумнай на баку, нібы вайсковай, нібы паштарскай. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сплю́шчаны 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць ​1.

сплю́шчаны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад сплюшчыць ​2.

2. у знач. прым. Які стаў пляскатым ад ціску, удару і пад. Дзе сосны — дзён яшчэ нядаўніх сведкі? Акопы... Дрот калючы... Сплюшчаная каска. Шушкевіч. // Прыплюснуты; пляскатай формы. Сплюшчаны нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)