касе́ц, касца́, мн. касцы́, касцо́ў, м.

Той, хто косіць траву, збажыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касе́ц

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. касе́ц касцы́
Р. касца́ касцо́ў
Д. касцу́ касца́м
В. касца́ касцо́ў
Т. касцо́м касца́мі
М. касцу́ касца́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

касе́ц (род. касца́) м. коса́рь, косе́ц

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касе́ц, касца, м.

Той, хто косіць (травы, збажыну). Лёгка і хораша, спраўна і спорна ідуць у пракосе сапраўдныя касцы. Брыль. Па пояс трава парасла за ракой. Чакае касца яна з вострай касой. Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касе́цкасец’ (ТСБМ, БРС, Сцяшк., Бяльк.). Рус. косе́ц ’тс’, укр. дыял. коси́ць ’тс’, чэш. дыял. kosecкасец’, ’жнец’, славац. kosec (такая ж форма сустракаецца ў дыялектах славац. мовы), польск. дыял. kosiec. Параўн. далей серб.-харв. ко̀сацкасец, жнец’, славен. kósecкасец’. Прасл. форма *kosьcькасец’, ’жнец’; утворана ад прасл. дзеяслова *kositi ’касіць, жаць’ пры дапамозе суф. *‑ьcь, які ўтвараў у прасл. мове nomina agentis. Фармацыі гэтага тыпу, як можна бачыць з агляду матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 11, 181, адсутнічаюць у некаторых слав. мовах (у прыватнасці, балг., в.-луж.), што яшчэ раз сведчыць аб дыялектным характары прасл. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

касец, касьбіт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

коса́рьI касе́ц, -сца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кубата́ркасец’ (Сцяшк. Сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

русабаро́ды, ‑ая, ‑ае.

З русай барадой. Высокі, русабароды паджылы касец.. выйшаў нават крокаў на пяць у траву насустрач мядзведзіцкім. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каса́ркасец’ (Сл. паўн.-зах.), укр. косарь, рус. косарь, чэш. kosaŕ ’каваль, які куе косы’, в.-луж. kosař ’тс’, польск. kosiarzкасец’, балг. косар ’тс’, серб.-харв. ко́сар ’каваль, які куе косы’, славен. kosár ’тс’. Да каса з суфіксам ‑arь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)