касе́та, -ы, ДМ -се́це, мн. -ы, касе́т, ж.
1. Святлонепранікальны футляр для засцярогі святлоадчувальных матэрыялаў (фота-, кінаплёнкі і пад.).
2. Стандартная па форме прылада, кантэйнер, у які змяшчаюцца якія-н. дэталі, матэрыялы.
Бомбавая к.
3. Плоская закрытая каробка для магнітафоннай стужкі.
|| прым. касе́тны, -ая, -ае.
К. магнітафон.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
касе́та
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
касе́та |
касе́ты |
| Р. |
касе́ты |
касе́т |
| Д. |
касе́це |
касе́там |
| В. |
касе́ту |
касе́ты |
| Т. |
касе́тай касе́таю |
касе́тамі |
| М. |
касе́це |
касе́тах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
касе́та ж., спец. кассе́та
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
касе́та, ‑ы, ДМ ‑сеце, ж.
1. Святлонепранікальны футляр для прадухілення засвечвання святлоадчувальных матэрыялаў (плёнак, пласцінак і пад.) пры фота- і кіназдымках. // Плоская каробка, у якой размяшчаецца магнітная магнітафонная лента.
2. Прыстасаванне для скідання бомб.
3. Тое, што і кесон (у 3 знач.).
[Ад фр. cassette — скрынка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Касе́та ’касета’ (ТСБМ). Рус. кассе́та, укр. касе́та. Запазычанне, мабыць, праз рус. кассе́та, з еўрапейскіх моў. Крыніцай для рус. слова з’яўляецца, як можна меркаваць, англ. cassette ’касета’, ’шкатулка’ < франц. cassette < італ. cassetta. Гэта апошняе з’яўляецца памяншальнай формай ад cassa ’скрынка, скрыня’. Паводле Шанскага, 2, К, 85, упершыню слова кассета фіксуецца ў рус. мове ў канцы XIX ст. Яно шырока вядома і ў іншых еўрапейскіх мовах. Параўн. укр. касе́та, польск. kaseta, чэш. kaseta, славац. kazeta, балг. касетка, серб.-харв. касета, славен. kaséta.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кампа́кт-касе́та
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
кампа́кт-касе́та |
кампа́кт-касе́ты |
| Р. |
кампа́кт-касе́ты |
кампа́кт-касе́т |
| Д. |
кампа́кт-касе́це |
кампа́кт-касе́там |
| В. |
кампа́кт-касе́ту |
кампа́кт-касе́ты |
| Т. |
кампа́кт-касе́тай кампа́кт-касе́таю |
кампа́кт-касе́тамі |
| М. |
кампа́кт-касе́це |
кампа́кт-касе́тах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
сідзіро́м-касе́та
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сідзіро́м-касе́та |
сідзіро́м-касе́ты |
| Р. |
сідзіро́м-касе́ты |
сідзіро́м-касе́т |
| Д. |
сідзіро́м-касе́це |
сідзіро́м-касе́там |
| В. |
сідзіро́м-касе́ту |
сідзіро́м-касе́ты |
| Т. |
сідзіро́м-касе́тай сідзіро́м-касе́таю |
сідзіро́м-касе́тамі |
| М. |
сідзіро́м-касе́це |
сідзіро́м-касе́тах |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
кассе́та фото и пр. касе́та, -ты ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ада́птар, ‑а, м.
1. Прылада для электраакустычнага ўзнаўлення механічных запісаў гуку; гуказдымальнік.
2. Спецыяльная касета для ўтрымання плоскіх фотаплёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бабі́на ’касета’. Рус. бобина, укр. бобіна. Новае запазычанне з франц. bobine ’шпулька’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)