карэкту́ра, -ы, ж.

Выпраўленне памылак на адбітку друкарскага набору, а таксама сам гэты адбітак.

Чытаць карэктуру.

|| прым. карэкту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэкту́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. карэкту́ра карэкту́ры
Р. карэкту́ры карэкту́р
Д. карэкту́ры карэкту́рам
В. карэкту́ру карэкту́ры
Т. карэкту́рай
карэкту́раю
карэкту́рамі
М. карэкту́ры карэкту́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карэкту́ра ж., в разн. знач. корректу́ра;

чыта́ць (пра́віць) ~ру — чита́ть (пра́вить) корректу́ру

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карэкту́ра, ‑ы, ж.

1. Праверка і вымаўленне друкарскага набору; карэкціраванне. Зрабіць карэктуру.

2. Адбітак з друкарскага набору, прызначаны для выпраўлення памылак. Вычытваць карэктуру. □ — Гэта — карэктура. У наборы могуць памылкі быць. Іх трэба выправіць. Шынклер.

[Ад лац. correctura — тое, што трэба выправіць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

корректу́ра типогр. карэкту́ра, -ры ж.;

держа́ть (пра́вить) корректу́ру чыта́ць (пра́віць) карэкту́ру;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)