картэ́ль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. картэ́ль картэ́лі
Р. картэ́ля картэ́ляў
Д. картэ́лю картэ́лям
В. картэ́ль картэ́лі
Т. картэ́лем картэ́лямі
М. картэ́лі картэ́лях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

картэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Аб’яднанне буйных прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці, якія захоўваюць камерцыйную і вытворчую самастойнасць, арганізаванае з мэтай рэгулявання вытворчасці, забеспячэння панавання на рынку, кантролю над цэнамі і атрымання манапольных прыбыткаў.

Нафтавы к.

2. Пісьмовы выклік на дуэль (уст.).

|| прым. картэ́льны (да 1 знач.), -ая, -ае.

Картэльнае аб’яднанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

картэ́ль м., эк. карте́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

картэ́ль, ‑я, м.

1. Адна з форм капіталістычных манаполій — аб’яднанне прадпрыемцаў якой‑н. галіны прамысловасці з мэтай манапольнага панавання на рынку і атрымання найбольшага прыбытку пры захаванні камерцыйнай і вытворчай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.

2. Уст. Пісьмовы выклік на дуэль.

[Фр. cartel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карте́ль эк. картэ́ль, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

картэлява́цца, ‑люецца; зак. і незак.

1. Аб’яднацца (аб’ядноўвацца) у картэль.

2. толькі незак. Зал. да картэляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

картэлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што.

Аб’яднаць (аб’ядноўваць) у картэль. Картэляваць прадпрыемствы. Картэляваць прамысловасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)